Мікала́ева (, ) — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на р. Нёман, за 14 км на паўднёвы ўсход ад Іўя. Уваходзіць у склад Лелюкінскага сельсавета.

Гісторыя 28 кастрычніка 2018 года ля вёскі ў Нёмане быў выўлены і падняты човен-даўблёнка даўжынёй больш за 8 м і вагай паўтары тоны. Човен дастаўлены ў Інстытут гісторыі НАНБ для даследаванняў, якія паказалі, што дуб для яго быў ссечаны паміж 1500 і 1510 годам500-гадовы човен прывезлі ў цэнтр Мінска ФОТАФАКТСа дна Нёмана паднялі самы вялікі ў Беларусі човен, якому не менш за 200 гадоў ФОТА.

У 1555 годзе мястэчка ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства ВКЛ, належала Лукашу Свірскаму, старасту крэўскаму. Яго ўдава запісала Мікалаева дачцэ Станіславе Фурсавай, маршалкавай ашмянскай. Пазней мястэчка належала Радзівілам, Кішкам, Тызенгаўзам. У 1629 годзе на сродкі старасты мсціслаўскага Мікалая Кішкі была пабудавана царква. 21 мая 1742 года мястэчку быў нададзены прывілей караля Аўгуста III. З 1751 года ўласнасць Ігнація Агінскага, кашталяна віленскага, затым належала Міхалу Агінскаму, гетману ВКЛ, пазней графу Замойскаму, адносілася да маёнтка Іўе.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Расійскай імперыі, уласнасць Тызенгаўзаў. Адна з галоўных прыстаней на Нёмане ў Віленскай губерні.

Насельніцтва

Славутасці Стаянка перыяду неаліту (IV — III тысячагоддзi да н.э.), за 1 км на захад ад вёскі — Свята-Пакроўская царква (другая палова XIX ст.)

Вядомыя асобы Леанід Давыдавіч Побаль (1924—2004) — савецкі і беларускі археолаг.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Лелюкінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Іўеўскага раёна

Катэгорыя:Мястэчкі Віленскага ваяводства