Прэшоўскі край () — адзін з васьмі краёў Славакіі з адміністрацыйным цэнтрам у горадзе Прэшаў. Плошча края складае 8,993 км², насельніцтва 789,968 (2001). Размешчаны на усходзе Славакіі і складаецца з 13 раёнаў:
Раён Прэшаў Раён Сабінаў Раён Бардзеёў (адм. цэнтр — горад Бардзеёў, у тым ліку вёска Гервартаў) Раён Свіднік (у тым ліку вёска Бодружал) Раён Вранаў-над-Топлеу Раён Левача Раён Кежмарак Раён Старая Любаўня Раён Попрад (адм. цэнтр — горад Попрад) Раён Медзілабарце Раён Гуменне Раён Сніна Раён Стропкаў
Мяжуе з Украінай і Польшчай.
Насельніцтва
Статыстычныя даныя (2001)
Нацыянальны склад славакі 90,7 % цыгане 4,0 % русіны/украінцы 3,6 % іншыя 1,7 %
Канфесійны склад каталікі 67,0 % грэка-каталікі 15,3 % лютэране 5,1 % праваслаўныя 4,0 % атэісты 5,6 %
Спасылкі Вэбстаронка края