Некрашы́ (, ) — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ліпнішкаўскага сельсавета.

Гісторыя Вёска Некрашы (Niekrasze) уваходзіла ў склад маёнтка Ліпнішкі. Пасля III падзелу Рэчы Паспалітай Кацярына II дала маёнтак графу Безбародку, затым ім валодалі Пуслоўскія і Вольскія. У Ліпнішскай воласці Ашмянскага павета.

У 1860-х гадах у вёсцы 17 дымоў (двароў), 108 чалавек. У 1903 годзе — 206 (92 мужчын і 114 жанчын). Жыхары — каталікі, парафіяне Ліпнішскага касцёла.

У 1940—1954 гадах цэнтр Некрашскага сельсавета. Да 9 верасня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Князікоўскага сельсавета, пасля — у склад Суражскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26..

Насельніцтва

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Ліпнішкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Іўеўскага раёна