Бу́шкі (, ) — вёска ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Красненскага сельсавета.
Да 16 сакавіка 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Паланаеўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)..
Назва На думку М. Бірылы, прозвішча Бушко з'яўляецца памяншальным ад Буш, якое ў перакладзе з татарскай азначае «пусты, парожні, слабы, не тугі»Бірыла М. В. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 73..
Ёсць літоўскія прозвішчы Buška, BuškusLietuvių pavardžių žodynas. A-K. Vilnius, 1985. C. 363..
Ёсць англійскае і нямецкае прозвішча Буш (Bush; Busch), якое азначае «куст»А. И. Рыбакин. Словарь английских фамилий. Москва, 2000. С. 99, 527.Busch // Digitales Familiennamenwörterbuch Deutschlands.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Красненскі сельсавет (Карэліцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Карэліцкага раёна