Кры́нкі (, ) — вёска ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Турэцкага сельсавета.
Гісторыя У XIX—XX стагоддзях вёска Крынкі складалася з двух хутароў: Малыя Крынкі і Груд, і вёскі — Вялікія Крынкі.
У межваенны перыяд вёска была ў складзе Польскай Рэспублікі і з 1926 года ўваходзіла ў склад Жухавіцкай гміны Стаўбцоўскага павету Навагрудскага ваяводства. У 1921 годзе ў вёсцы жыло 152 жыхары ў 25 хатах, выключна беларусы па нацыянальнасці праваслаўнага веравызнання. На хутары была адна жыхарка — полька каталіцкай веры.
З 17 верасня 1939 года ў складзе БССР.
З 1991 года ў складзе незалежнай Беларусі.
Спасылкі
Катэгорыя:Турэцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Карэліцкага раёна