Хару́жаўцы (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубровенскага сельсавета.
Гісторыя Гаспадар Бердаўкі Міхал Шунка з 1605 па 1627 гады быў харунжым Лідскага павета, таму можна выказаць здагадку, што да Бердаўкі Шункоўскіх у тым ліку належала і вёска, якая цяпер мае назву Харужаўцы.
Вопіс парафій Лідскага дэканату ў 1784 г. згадвае Харужаўцы, фальварак і вёску ксяндзоў кармелітаў лідскіх, на летні ўсход наўпрост цераз раку Лідзейку і малы альховы гай — дзвесце пяць-дзесят крокаў, кругом цераз грэблю і мост, якія праз дзве тысячы крокаў ад вёскі, каля чвэрці мілі.
У 1839 г. уладальнікам вёскі стаў Вікенцій Карлавіч Захватовіч, нашчадак свайго дзядзькі Эдуарда Захватовіча.
Пасля паўстання 1863 года рускі цар Аляксандр II аддаў землі Аляксандру Дамбавецкаму. Для забеспячэння матэрыялам маёнтка ў Бердаўцы каля вёскі Харужаўцы была закладзена цагельня.
Да 21 лютага 2023 года вёска ўваходзіла ў склад Бердаўскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 21 февраля 2023 г. № 497 Об изменении административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области. pravo.by..
Насельніцтва
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Дубровенскі сельсавет (Лідскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна