Леана́рда да Ві́нчы (; ) — італьянскі мастак (жывапісец, скульптар, архітэктар) і вучоны (анатам, прыродазнавец), вынаходнік, пісьменнік, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў мастацтва Высокага Адраджэння, яркі прыклад «універсальнага чалавека».

Біяграфія

Дзяцінства

Леанарда да Вінчы нарадзіўся ў паселішчы Анкіяна блізу невялікага гарадка , недалёка ад Фларэнцыі ў «тры гадзіны ночы», што значыць у 22:30 па сучасным адліку часу. Характэрны запіс у дзённіку дзеда Леанарда, Антоніа да Вінчы (1372—1468) (даслоўны пераклад): «У суботу, у тры гадзіны ночы 15 красавіка нарадзіўся мой унук, сын майго сына П'ера. Хлопчыка назвалі Леанарда. Яго хрысціў бацька П'ера дзі Барталамеа». Яго бацькамі былі 25-гадовы натарыус П'ера (1427—1504) і яго каханая, сялянка Кацярына. Першыя гады жыцця Леанарда правёў разам з маці. Яго бацька неўзабаве ажаніўся з багатай і шляхетнай дзяўчынай, але гэты шлюб стаўся бяздзетным, і П'ера забраў свайго трохгадовага сына на выхаванне. Разлучаны з маці Леанарда ўсё жыццё спрабаваў узнавіць яе вобраз у сваіх шэдэўрах. Жыў ён у гэты час у дзеда. У Італіі таго часу да незаконнароджаных дзяцей ставіліся амаль як да законных нашчадкаў. Многія ўплывовыя людзі горада Вінчы прынялі ўдзел у далейшым лёсе Леанарда.

Калі Леанарда было 13 гадоў, яго мачыха памерла падчас родаў. Бацька ажаніўся паўторна — і зноў неўзабаве застаўся ўдаўцом. Ён пражыў 77 гадоў, быў чатыры разы жанаты і меў 12 дзяцей. Бацька спрабаваў далучыць Леанарда да сямейнай прафесіі, але беспаспяхова: сын не цікавіўся законамі грамадства.

Леанарда не меў прозвішча ў сучасным сэнсе; «Да Вінчы» азначае проста «(родам) з мястэчка Вінчы». Поўнае яго імя — , гэта значыць «Леанарда, сын спадара П'ера з Вінчы».

Легенда аб шчыце Медузы У сваіх «» Вазары распавядае, што неяк адзін знаёмы селянін папрасіў бацьку Леанарда знайсці мастака, каб той распісаў круглы драўляны шчыт. Сэр П'ера аддаў шчыт свайму сыну. Леанарда вырашыў адлюстраваць галаву гаргоны Медузы, а каб выява пачвары рабіла на гледачоў належнае ўражанне, ён выкарыстаў у якасці натуры яшчарак, змей, конікаў, вусеняў, нетапыроў і «іншых стварэнняў», «з мноства якіх, спалучаючы іх па-рознаму, ён стварыў пачвару вельмі агідную і страшную, якая атручвала сваім дыханнем і запальвала паветра». Вынік перасягнуў яго чаканні: калі Леанарда паказаў скончаную працу бацьку, той спалохаўся. Сын сказаў яму: «Гэты твор служыць таму, дзеля чаго ён зроблены. Дык вазьмiце і аддайце яго, бо менавіта такое дзеянне, якое чакаецца ад твораў мастацтва». Сэр П'ера не аддаў працу Леанарда селяніну: той атрымаў іншы шчыт, набыты ў старызніка. Шчыт жа Медузы бацька Леанарда прадаў у Фларэнцыі, узяўшы за яго сто дукатаўДжорджо Вазари. Жизнеописание Леонардо да Винчи, флорентийского живописца и скульптора . Паводле падання, гэты шчыт перайшоў да сям'і Медычы, а калі ён быў згублены, паўнаўладных гаспадароў Фларэнцыі выгнаў з горада паўсталы народ. Праз шмат гадоў кардынал дэль Монтэ замовіў карціну з выявай Медузы Гаргоны Караваджа. Новы талісман быў паднесены Фердынанда I Медычы ў гонар жаніцьбы яго сынаА. Махов. Караваджо. — М.: Молодая гвардия. (ЖЗЛ). 2009. с. 126—127 ISBN 978-5-235-03196-8.

Майстэрня Верок'ё

У 1466 Леанарда да Вінчы паступае ў майстэрню Андрэа дэль Верок'ё вучнем мастака. Майстэрня Верок'ё знаходзілася ў інтэлектуальным цэнтры тагачаснай Італіі, горадзе Фларэнцыі, што дазволіла Леанарда навучацца гуманітарным навукам, а таксама набыць некаторыя тэхнічныя навыкі. Ён вывучаў чарчэнне, хімію, металургію, працу з металам, гіпсам і скурай. Акрамя гэтага, юны чаляднік займаўся маляваннем, скульптурай і мадэляваннем. У майстэрні, акрамя Леанарда, навучаліся П'етра Перуджына, , , працаваў Сандра Бацічэлі, часта бывалі такія вядомыя майстры, як Даменіка Гірландая і іншыя. Пасля, нават калі бацька Леанарда прымае яго на працу ў сваю майстэрню, ён працягвае супрацоўнічаць з Верок'ё.

У 1473 ва ўзросце 20 гадоў Леанарда да Вінчы атрымлівае кваліфікацыю майстра ў Гільдыі Святога Лукі.

Пераможаны настаўнік

У XV стагоддзі ў паветры насіліся ідэі аб адраджэнні антычных ідэалаў. У Фларэнтыйскай Акадэміі лепшыя розумы Італіі стваралі тэорыю новага мастацтва. Творчая моладзь бавіла час у ажыўленых дыскусіях. Леанарда заставаўся ў баку ад бурнага грамадскага жыцця і рэдка пакідаў майстэрню. Яму было не да тэарэтычных спрэчак: ён удасканальваў сваё майстэрства. Аднойчы Верок'ё атрымаў заказ на карціну «Вадохрышча Хрыста» і даручыў Леанарда напісаць аднаго з двух анёлаў. Гэта была звычайная практыка мастацкіх майстэрняў таго часу: настаўнік ствараў карціну разам з памочнікамі-вучнямі. Самым таленавітым і старанным даручалася выкананне цэлага фрагмента. Два анёлы, напісаныя Леанарда і Верок'ё, недвухсэнсоўна прадэманстравалі перавагу вучня над настаўнікам. Як піша Вазары, уражаны Верок'ё закінуў пэндзаль і ніколі больш не вяртаўся да жывапісу.

Прафесійная дзейнасць

Як мастак стаў вядомы ў 1470-я гады (карціны «Дабравешчанне», «Мадонна Бенуа» і інш.). Вакол Леанарда да Вінчы ў Мілане склалася група вучняў і паслядоўнікаў (г.зв. Ламбардская школа). Але ў 1500 ён вымушаны быў пакінуць Мілан, працаваў у Фларэнцыі, Мантуі, Венецыі, Рыме, Францыі.

Асабістае жыццё

У Леанарда было шмат сяброў і вучняў. Што ж тычыцца любоўных адносін, дакладных звестак на гэты конт няма, паколькі Леанарда старанна хаваў гэты бок свайго жыцця. Жанаты ён не быў, аб раманах з жанчынамі дакладных звестак няма. Па некаторых версіях, у Леанарда была сувязь з Чэчыліяй Галерані, фаварыткай Ладавіка Мора, з якой ён напісаў сваю знакамітую карціну «Дама з гарнастаем». Шэраг аўтараў, услед за словамі Вазары, мяркуюць інтымныя адносіны з юнакамі, у тым ліку вучнямі (Салаі)White, Michael (2000). Leonardo, the first scientist. London: Little, Brown. p. 95. ISBN 0-316-64846-9Clark, Kenneth (1988). Leonardo da Vinci. Viking. pp. 274Bramly, Serge (1994). Leonardo: The Artist and the Man. Penguin, іншыя лічаць, што, нягледзячы на гомасексуальнасць жывапісца, адносіны з вучнямі не былі інтымнымі.

Канец жыцця

Леанарда прысутнічаў на спатканні караля Францыска I з папам Львом X ў Балонні 19 снежня 1515 годаGeorges Goyau, François I, Transcribed by Gerald Rossi. The Catholic Encyclopedia, Volume VI. Published 1909. New York: Robert Appleton Company. Проверено 2007-10-04. У 1513—1516 гадах Леанарда жыў у Бельведэры і працаваў над карцінай «Ян Хрысціцель».

Францыск I даручыў майстру сканструяваць механічнага ільва, здольнага хадзіць, з грудзей якога з'яўляўся б букет лілей. Магчыма, гэты леў вітаў караля ў Ліоне або выкарыстоўваўся падчас перамоваў з папам.

У 1516 годзе Леанарда прыняў запрашэнне французскага караля і пасяліўся ў яго замку Кло-Люсе (там Францыск I правёў сваё дзяцінства), непадалёк ад каралеўскага замка Амбуаз. У афіцыйным званні першага каралеўскага мастака, інжынера і архітэктара Леанарда атрымліваў гадавую рэнту ў тысячу экю. Ніколі да гэтага ў Італіі Леанарда не меў звання інжынера. Леанарда быў не першым італьянскім майстрам, які з ласкі французскага караля атрымаў «свабоду марыць, думаць і ствараць»" Ici Léonard, tu sera libre de rêver, de penser et de travailler ", — Франциск I., — да яго падобны гонар падзялялі Андрэа Саларыя і Фра Джавані Джаконда.

У Францыі Леанарда амаль не маляваў, але па-майстэрску займаўся арганізацыяй прыдворных святкаванняў, планаваннем новага палаца ў Рамарантане пры задуманай змене рэчышча ракі, праектам канала паміж Луарай і Сонай, галоўнай двухзаходнай спіральнай лесвіцай у замку Шамбор. За два гады да смерці ў майстра здранцвела правая рука, і ён ледзь рухаўся без старонняй дапамогі. Трэці год жыцця ў Амбуазе 67-гадовы Леанарда правёў у ложку. 23 красавіка 1519 года ён пакінуў тастамент, а 2 мая памёр у асяроддзі вучняў і сваіх шэдэўраў у Кло-Люсі. Паводле слоў Вазары, да Вінчы памёр на руках караля Францыска I, свайго блізкага сябра. Гэтая маладакладная, але распаўсюджаная ў Францыі легенда знайшла адлюстраванне ў палотнах Энгра, Ангелікі Каўфман і многіх іншых жывапісцаў. Леанарда да Вінчы быў пахаваны ў замку Амбуаз. На магільнай пліце быў выбіты надпіс: «У сценах гэтага манастыра спачывае прах Леанарда да Вінчы, найвялікшага мастака, інжынера і дойліда Французскага каралеўства».

Суправаджаў Леанарда яго вучань і сябар Франчэска Мельцы, які быў таксама яго асноўным спадчыннікам і які ў наступныя 50 гадоў заставаўся галоўным распарадчыкам спадчыны майстра, якая ўлучала ў сябе, акрамя карцін, прылады, бібліятэку і не менш за 50 тысяч арыгінальных дакументаў на розныя тэмы, з якіх да нашых дзён захавалася толькі траціна. Другому вучню Салаі і служку дасталася па палове вінаграднікаў Леанарда.

Творчасць

З'яўляўся пачынальнікам Высокага Адраджэння. Спалучаючы распрацоўку новых сродкаў мастацкай мовы з тэарэтычнымі абагульненнямі, стварыў гарманічны вобраз чалавека, які адпавядае гуманістычным ідэалам эпохі Адраджэння, — поўны жыцця, духоўнай прыгажосці і фізічнай дасканаласці. Напісаў толькі каля 15 жывапісных работ, астатнія працы засталіся незавершанымі. Леанарда да Вінчы распрацаваў своеасаблівы мастацкі прыём — «сфумата» (ад  — смуга), што дазваляла змякчаць абрысы, контуры розных прадметаў з дапамогай жывапіснага рассейвання святла ў паветры. Найбольш яскрава гэты прыём выявіўся ў адным з яго самых вядомых твораў — «Мона Ліза» («Джаконда»; 1503), які з'яўляецца вышэйшым дасягненнем сусветнага партрэтнага мастацтва, дзе напаўфантастычны пейзаж тонка гармануе з характарам і інтэлектам жанчыны. Яшчэ адным вышэйшым дасягненнем творчага генія Леанарда да Вінчы з'яўляецца «Тайная вячэра» (1498) — вялізная фрэска трапезнай кляштара Санта-Марыя дэла Грацые ў Мілане.

Леанарда да Вінчы (сучаснікі называлі яго «геніем ад Бога») правёў даследаванні і зрабіў адкрыцці, якія намнога апярэдзілі свой час. Напрыклад, распрацаваў праекты гідраканалаў і ірыгацыйных сістэм, металургічных печаў, пракатных станаў, ткацкіх і друкарскіх станкоў, прадзільных і землярыйных машын, падводнай лодкі, танка, лятальных апаратаў, парашута, кулямёта, выбуховых прыстасаванняў, вадалазнага касцюма і інш. Ствараў планы «ідэальнага горада», займаўся тэхнічным канструяваннем, падчас службы ў правіцеля Мілана арганізоўваў незвычайныя прыдворныя святы, рабіў шматлікія малюнкі млыноў, эскізы касцюмаў, сцэнічныя дэкарацыі, даследаваў рух сокаў у раслін, праводзіў анатамаванне цел людзей і жывёл, упершыню падрабязна апісаў шэраг касцей і нерваў чалавека. Яму не было роўных у маляванні з натуры розных рэчаў са шматлікімі дэталямі. Быў добрым імправізатарам вершаў, сачыняў казкі пра жывёл, пісаў сатырычныя гісторыі, накіраваныя супраць манахаў і святароў. Наблізіўся да стварэння геліяцэнтрычнай сістэмы, аспрэчваў ідэю аб тым, што Зямля знаходзіцца ў цэнтры Сусвету. Леанарда ставіў навуковае пазнанне вышэй за хрысціянскую веру, хаця верыў у Бога як стваральніка ўсяго Сусвету. Вынікі яго навуковых даследаванняў захаваліся ў нататніках і рукапісах (каля 7 тыс. аркушаў), якія пры жыцці не выдаваліся, але пазней паўплывалі на развіццё еўрапейскай культуры.

Асоба Леанарда да Вінчы — рэальнае ўвасабленне гуманістычнага ідэалу ўсебакова развітай асобы, універсальнага генія. Ён імкнуўся на практыцы ўвасобіць спасцігнуты ім прынцып адзінства тэорыі і практыкі, мастацтва і навукі, прыгажосці і карысці. Як вялікі мастак ён па-філасофску глыбока разумеў дзейную, практычна-стваральную сутнасць чалавека, называў яго «найвялікшай прыладай прыроды». Як навуковец-прыродазнаўца, інжынер-вынаходнік, ён выказаў надзвычайныя здагадкі.

Дасягненні

Мастацтва