Бурно́сы () — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Траццякоўскага сельсавета.

Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Дакудаўскага сельсавета.

Насельніцтва

Славутасці На паўночны ўсход ад вёскі, паблізу вусця р. Гаўя размешчана неалітычная стаянка. Знойдзены крамянёвыя прылады, абломкі ляпной керамікі.

Ва ўрочышчы Страхоўня маецца вал, які цягнецца ад вясковага могільніка да Нёмана. Даўжыня каля 400 м, вышыня да 1,5 м.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Траццякоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна