Мярге́нцы. Сустракаецца таксама варыянт Мяргі́нцы (, ), Мяргі́нцы (польск. Miergińce) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дварышчанскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 16 км на поўнач ад Ліды.
Рэльеф раўнінны. На поўначы і ўсходзе мясцовасць меліяравана. На поўдні вёска мяжуе з лесам.
Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Дворышча (Лідскі раён) і далей па шашы Ліда—Геранёны.
Гісторыя У 1861 годзе вёска ў Жырмунскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі, уласнасць Вольскага, 42 рэвізскія душы. У 1909 годзе 156 дзесяцін зямлі, 36 коней, 82 галавы буйной рагатай жывёлы.
У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы, з 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй. Да 11 студзеня 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Тракельскага сельсавета Воранаўскага раёнаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 студзеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 9 (1129)..
Насельніцтва 1898 год — 180 жыхароў, 22 двары. 1909 год — 196 жыхароў, 29 сямей. 1921 год — 193 жыхары, 34 двары. 1960 год — 200 жыхароў. 1991 год — 91 жыхар, 43 гаспадаркі. 2004 год — 55 жыхароў, 25 гаспадарак. 2012 год — 38 жыхароў, 20 гаспадарак. 2015 год — 43 жыхары, 20 гаспадарак.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Дварышчанскі сельсавет (Лідскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна