Масяві́чы (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Мажэйкаўскага сельсавета.

Гісторыя Вопіс парафій Лідскага дэканата 1784 года згадвае вёску Масявічы ў Белагрудскай парафіі як уласнасць князя Станіслава Радзівілаpawet.net. Гродзенскі гасцінец вёў ад Белагруды да Масявічаў і далей на Радзівонішкі.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У 1860 г. перанесена ў Масявічы з Радзівонішак паштовая станцыя. Пасля адкрыцця чыгункі Пецярбург — Варшава тут утрымлівалася толькі змена паштовах коней, у 1906 г. пасля адкрыцця чыгункі Ліда — Ваўкавыск паштовая станцыя ў Масявічах была закрыта.

У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы, з 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.

Да 1978 года вёска ўваходзіла ў склад Радзівонішкаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 27 сакавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570)..

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Мажэйкаўскі сельсавет (Лідскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна