Па́лубнікі (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Тарноўскага сельсавета.

Назва У гэтым рэгіёне фіксавалася жалудоцкае прозвішча Палуба, лідскае Палубінскі. Было свіслацкае Палубоўскі, дзісенскае Палубіс.https://kolekcijos.biblioteka.vu.lt/objects/VUB01_000412180#00156

https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-F9H1-2?cat=741862&i=432&cc=4166194

https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9M-PSKB-H?i=823&cat=742095

https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-L9G3-T1QL?cat=koha%3A1142203&i=791&lang=pl

Гісторыя Вядомы з пачатку XVI ст. як сяло Палуджнікі. У 1504 годзе вялікі князь літоўскі Аляксандр падараваў яго Мікалаю Кішку. У 1567 годзе 42 жыхары, у Лідскім павеце ВКЛ.

Міхал Шымялевіч пісаў, што ў даўнейшыя часы дарога з Ліды на Слонім, ці так званы Беліцкі гасцінец, бегла з Ліды на Гарні, Палубнікі і Любары, дзе быў пабудаваны вялікі мост цераз Дзітвуpawet.net.

Вопіс парафій Лідскага дэканата 1784 года згадвае фальварак і вёску Палубнікі, а таксама мясцовую карчму Тадэвуша Нарбута, лідскага падкаморага.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. Належала да Тарноўскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні.

У Першую сусветную вайну з верасня 1915 да канца 1918 года акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі. З 1921 года ў складзе Польшчы, належала да Тарноўскай гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года — у БССР, з 1940 года ў Лідскім раёне. Акупавана нацыстамі з канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 гадоў.

У 1950 годзе створаны калгас «Чырвоны партызан». З 1951 года землі ў калгасе «Камунар».

Да 26 чэрвеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Белагрудскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110)., да 11 лютага 1972 года — у склад Мыцкага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346)..

Насельніцтва 1897 год — 270 жыхароў. 1909 год — 330 жыхароў. 1921 год — 268 жыхароў. 1940 год — 336 жыхароў у вёсцы, 32 — у засценку. 1960 год — 322 жыхары. 1992 год — 108 жыхароў. 2004 год — 103 жыхары. 2015 год — 72 жыхары.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Тарноўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна