Ска́менны Бор (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Траццякоўскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 8 км на паўднёвы ўсход ад Ліды, на ўскрайку камавага масіва, пасярод Дакудаўскага балота. Транспартныя сувязі на поўнач па мясцовай дарозе да шашы Гродна—Мінск. Вядзецца здабыча пяску.

Гісторыя У 1870 годзе засценак у Дакудаўскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі, 7 душ мужчынскага полу. У канцы XIX ст. побач з вёсай знаходзілася лясная старожка. У 1899 годзе адкрыта школа граматы.

У Першую сусветную вайну з верасня 1915 года да канца 1918 года акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Дакудаўскай гміне Лідскага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года — у БССР. З 4 снежня 1939 года ў Баранавіцкай вобласці, з 15 студзеня 1940 года ў Лідскім раёне, з 12 кастрычніка ў Дакудаўскім сельсавеце. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.

Да 30 жніўня 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Дакудаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 жніўня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 1.. Затым у Траццякоўскім сельсавеце, сельскагаспадарчыя землі ў складзе калгаса «Запаветы Ільіча» з цэнтрам у в. Ёдкі.

Насельніцтва 1897 год — 49 чал., 7 двароў. 1908 год — 45 чал., 5 сямей. 1940 год — 56 чал., 8 двароў. 1940 год — 66 чал., 11 двароў. 1969 год — 49 чал. 1993 год — 7 чал., 5 гаспадарак. 2004 год — 4 чал., 3 гаспадаркі. 2009 год — 4 чал.

Гспадарка Пясчаны кар’ер. Міні-цэх па вытворчасці пелетаў з гранулятарам тарфабрыкетнага завода «Лідскі»lidanews.by.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

У Лідскім раёне ідзе адраджэнне малых вёсак «Для кого-то сельская экзотика, а для нас — рай…»

Катэгорыя:Траццякоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна