Алег Вікенцьевіч Луцэвіч () — беларускі мастак-графік, педагог. Быў членам Беларускага саюза мастакоў з 1960 года. Брат Эмануіла Луцэвіча.

Біяграфія Перад пачаткам Вялікай Айчыннай вайны жыў у Пухавічах, дзе і застаўся ў акупацыі. Паўтара года наладжваў сувязі з падполлем і партызанамі. Вясной 1943 года пайшоў у партызанскі атрад імя Суворава 2-й Мінскай брыгады, які дзейнічаў у навакольных лясахАРТХИВ. Олег Викентьевич Луцевич .

З ліпеня 1944 года стаў адным з першых супрацоўнікаў Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Выкладаў малюнак у Мінскім мастацкім вучылішчы.

Супрацоўнічаў з дзіцячым часопісам «Вясёлка» ад пачатку яго стварэння да канца 1970-х гадоў. Яго ілюстрацыі былі падкрэслена жывапіснымі, вызначаліся тонкім каларытам, гумарам, цеплынёй; пазбягаў дэталізацыіУсе фарбы «Вясёлкі». Яго малюнкамі аформлены многія творы першага рэдактара «Вясёлкі» Васіля Віткі.

Зноскі

Спасылкі Мінскі кур'ер. «Красавіцкія юбіляры» ONT.by. Олег Луцевич: «Меня оставили в Минске и направили в Союз художников. Потому что командир отряда знал, что, значит, я рисую портреты своих друзей».

Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі XXI стагоддзя Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча Катэгорыя:Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава