Сяргей Мазякін (; , , СССР) — расійскі хакеіст, нападнік магнітагорскага клуба «Металург» і зборнай Расіі. Заслужаны майстар спорту Расіі (2009). Добра вядомы дзякуючы сваёй выніковасцю.
Кар’ера У маладыя гады Сяргей выступаў у канадскім клубе «Валь-д’Ор Фарорс». У 2002 годзе быў задрафтаваны ў дзявятым раўндзе пад нумарам 263 за клуб «Каламбус Блю Джэкетс». У расійскай лізе дэбютаваў у сезоне 2000—2001 гадоў за маскоўскі ЦСКА, за які правёў некалькі сезонаў.
З 2006 года на працягу пяці гадоў Сяргей выступаў у складзе мыцішчанскага «Атланта», дзе быў капітанам каманды і заваяваў мноства індывідуальных узнагародаў. З 2011 года з’яўляецца іграком магнітагорскага «Металурга». У лютым 2013 года падоўжыў кантракт з клубам на пяць гадоў да канца сезону 2017—2018 гадоўMoziakin vyrovnal rekord Marcela Hossu a predĺžil o štyri roky zmluvu . Hokej.sk.
У сезоне 2013—2014 гадоў стаў уладальнікам Кубка Гагарына.
Міжнародная Сяргей з’яўляецца сталым членам зборнай Расіі. Разам са зборнай станавіўся чэмпіёнам свету 2008 года і 2009 года.
Дасягненні Чэмпіён свету: 2008, 2009 Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету: 2010 Уладальнік Кубка Гагарына: 2014
Спасылкі
Старонка на афіцыйным сайце КХЛ
Катэгорыя:Хакеісты Расіі Катэгорыя:Хакеісты КХЛ Катэгорыя:Ігракі зборнай Расіі па хакеі Катэгорыя:Чэмпіёны свету па хакеі з шайбай Катэгорыя:Ігракі Валь-д’Ор Фарорз Катэгорыя:Ігракі ХК ЦСКА Масква Катэгорыя:Ігракі ХК Атлант Мыцішчы Катэгорыя:Ігракі ХК Металург Магнітагорск