Збіццё паветранага шара ў Бярозаўскім раёне — авіяцыйная катастрофа 12 верасня 1995 года ў Бярозаўскім раёне, калі сілы СПА Беларусі збілі амерыканскі паветраны шар D-Caribbean, які ўдзельнічаў у міжнародных гонках паветраных шароў «Кубак Гордана Бэнета» і заляцеў у паветраную прастору Беларусі з тэрыторыі Польшчы. Абодва пілоты, Алан Фрэнчэль і Джон Сцюарт, загінулі.

Ход падзей 12 верасня 1995 года ў Швейцарыі пачалося міжнароднае спаборніцтва паветраплавальнікаў. Як сцвярджалі арганізатары чэмпіянату, пра мерапрыемства былі папярэджаныя дыспетчарскія службы ўсіх краін, праз чый паветраны калідор транзітам скіроўваліся экіпажыЯк 20 гадоў таму беларуская авіяцыя расстраляла паветраны шар з амерыканцамі // Свабода, 19.07.2015, але беларускія дыспетчары вырашылі, што ім паведамленне даслалі памылковаЕлена Шалаева. ЧТО С НИМ ДЕЛАТЬ?" — «СБИВАЙ!» ИСТОРИЯ ГОНКИ НА ВОЗДУШНЫХ ШАРАХ, КОТОРАЯ ЗАКОНЧИЛАСЬ СМЕРТЬЮ В НЕБЕ НАД БЕЛАРУСЬЮ // Настоящее время. У выніку пагранічныя і супрацьпаветраныя сілы не былі папярэджаныя пра магчымасць перасячэння шарамі паветранай граніцы Беларусі, і беларуская авіяцыя атрымала загад збіць шар, які, праляцеўшы над Германіяй, Чэхіяй, Славакіяй і Польшчай, перасек межы краіны. Пра наяўнасць людзей у кошыку шара беларускія вайскоўцы не ведалі. Збіты шар рухнуў на ўскрайку дачнага кааператыва маторарамонтнага завода каля Бярозы, экіпаж загінуў.

Наступствы Збіты паветраны шар стаў прычынай міжнароднага скандалу і расследавання. Экіпаж ваеннага верталёта Мі-24, які збіў шар, доўга дапытвалі, потым узнагародзілі гадзіннікамі. Дзяржаўная камісія ў справе высвятлення прычын трагедыі так і не тлумачыла, ці насамрэч была неабходнасць збіваць паветраны шар. Тагачасны начальнік аддзела аператыўнага рэагавання Савета бяспекі Юрый Сівакоў настойваў, што амерыканцы памерлі яшчэ да таго, як іх збілі: падняўшыся на вялікую вышыню (2300 м), памерлі ад недахопу кіслароду. Іншыя эксперты не выключалі, што спартсмены сапраўды маглі знаходзіцца без прытомнасці, але да зямлі ляцелі жывымі. Трагічную навіну спрабавалі ўвогуле схаваць ад грамадскасці — пасольства ЗША ў Мінску толькі праз суткі даведалася пра гібель сваіх грамадзян. Ніхто з беларускіх афіцыйных асоб не ўзяў на сябе адказнасць за інцыдэнт12 верасня 1995 над Беларуссю быў збіты амерыканскі паветраны шар // Vytoki.net. Але пасля гэтага паветраныя шары, якія траплялі на тэрыторыю Беларусі з-за мяжы, імкнуліся пасадзіць.

Памяць У першую гадавіну трагедыі дэмакратычныя актывісты з Бярозы (сябры БНФ Сяржук Русецкі з аднапартыйцамі) усталявалі на месцы падзення амерыканскіх паветраплавальнікаў памятны знак — валун з надпісам «Прабачце».

Цікавыя факты Джон Сцюарт меў багатую біяграфію: ваенны пілот Вялікабрытаніі і ЗША, удзельнічаў у Другой сусветнай вайне, потым ваяваў падчас Суэцкага крызісу, дзе ў 1956 годзе быў збіты, сеў на ваду і ўратаваны французскімі саюзнікамі. Пазней ваяваў у В’етнаме ў авіяцыі ЗШАRobert D. McFadden. Balloonists' Lives of Adventure That Fell to Earth // The New York Times, September 17, 1995, Section 1, Page 3. Інцыдэнт нярэдка згадвалі ў сувязі з «мядведзіроўкай», калі 4 ліпеня 2012 года самалёт, пілатуемы грамадзянамі Швецыі, несанкцыянавана перасек мяжу Рэспублікі Беларусь, праляцеў над Івянцом і Мінскам, раскідаў плюшавых мядзведзікаў з заклікамі да свабоды слова і, незаўважаны сродкамі супрацьпаветранай абароны, вярнуўся ў пункт вылету ў ЛітвеПаўліна Калтавічанкаю Валянцін Стэфановіч: Швэдскі самалёт мог скінуць не толькі мішак // Еўрарадыё, 26.07.2012.

Крыніцы

Катэгорыя:Падзеі 12 верасня Катэгорыя:Верасень 1995 года Катэгорыя:Авіяцыйныя здарэнні ў Беларусі Катэгорыя:1995 год у Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Бярозаўскага раёна