Джон Прынгл (; , графства Роксбургшыр, Шатландыя —, Лондан) — шатландскі ўрач і фізіёлаг, адзін з заснавальнікаў ваеннай медыцыны. Лаўрэат медаля Коплі (1752).

Біяграфія Вучыўся ў Сент-Эндрускім і Лейдэнскім універсітэтах, дзе ў 1730 годзе атрымаў дыплом урача. Вучань Г. Бургавэ. Пазней працаваў адначасова ўрачом і прафесарам этыкі ва ўніверсітэце.

У 1744—1748 гадах працаваў галоўным урачом англійскага войска ў Нідэрландах, а да 1758 года — прыдворным каралеўскім урачом, у гэты час напісаў кнігу «Назіранні над хваробамі салдат у лагерах і гарнізонах», пазней яна выйшла на некалькіх мовах, а ў Вялікабрытаніі неаднаразова перавыдавалася.

У 1758 годзе стаў членам Лонданскага каралеўскага таварыства, Прэзідэнтам якога быў у 1772—1778 гады. Пасля смерці навукоўцу ў Вестмінстэрскім абацтве быў усталяваны помнік. У XIX стагоддзі ў гонар Прынглі названы род крыжакветных .

Катэгорыя:Прэзідэнты Каралеўскага таварыства Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Коплі Катэгорыя:Ваенныя ўрачы Вялікабрытаніі