Жо́рнаўка (у верхнім цячэнні Смаля́рня) — рака ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 29 км. Плошча вадазбору 125 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 м/км. Вадазбор у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Рака бярэ пачатак каля вёскі Смалярня, упадае ў Бярэзіну на паўднёвы ўсход ад вёскі Жорнаўка. У верхнім цячэнні рэчышча каналізаванае. Рака прымае сцёк з ручаёў і меліярацыйных каналаў. Сярод прытокаў — Логавы канал (злева).

Літаратура

Катэгорыя:Прытокі Бярэзіны Катэгорыя:Рэкі Бярэзінскага раёна