Касцёл Святой Барбары — каталіцкі храм у аграгарадку Сялявічы Слонімскага раёна.

Гісторыя

Пабудаваны ў 1819 годзе на галоўнай вуліцы вёскі з дрэва. Дзейнічае. Касцёл — помнік народнага драўлянага дойлідства.

Архітэктура Асноўны аб'ём прамавугольны ў плане з трохграннай алтарнай часткай. двухсхільны дах з вальмамі над апсідай завершаны з боку галоўнага фасада васьміграннай шатровай вежай. Да бакавых фасадаў далучаны прамавугольныя ў плане сакрысціі з двухсхільнымі дахамі. Сцены вертыкальная ашаляваны, арачныя аконныя праёмы ў плоскіх ліштвах. Інтэр'ер перакрыты плоскай столлю. Алтар вырашаны 4-калонным порцікам, упрыгожаны драўлянымі скульптурамі анёлаў. Над уваходам хоры на 2 слупах.

Літаратура Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004.— 752 с. — стар. 678.

Спасылкі

Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Сялявічы (Слонімскі раён) Катэгорыя:Драўляныя касцёлы Беларусі Катэгорыя:Касцёлы Слонімскага раёна Катэгорыя:Касцёлы Гродзенскай дыяцэзіі Катэгорыя:Храмы Святой Варвары