Дэльта Акаванга (або Балота Акаванга) у Батсване — найвялікшая ў свеце ўнутраная рачная дэльта, гэта значыць дэльта, якая не мае сцёку ў акіян ці мора.
Раней тэрыторыя дэльты была часткай возера Макгадзікгадзі, што высахла каля 10 тыс. гадоў таму. Зараз рака Акаванга, што сцякае з плато Анголы, не мае сцёку ў мора. Замест гэтага, яна ўліваецца ў пяскі пустыні Калахары, абвадняючы 15000 км² пустыні. Штогод каля 11 км³ вады дасягае дэльты. Частка гэтай вады падчас вільготнага сезона сягае далёка на поўдзень, ствараючы возера Нгамі.
Вада ракі незвычайна чыстая, перш за ўсё з-за адсутнасці сельскагаспадарчай і прамысловай дзейнасці ўздоўж ракі Акаванга. У дэльце вада праходзіць скрозь фільтр шматлікіх астравоў і выпарваецца, пакідаючы пасля сябе шмат солі. Гэтыя адклады солі часта бываюць настолькі магутнымі, што расліннасць знікае ў цэнтральных частках астравоў, дзе ў вялікай колькасці адкладаюцца крышталі солі.
Рака Акаванга разліваецца штогод на працягу вільготнага сезона, які пачынаецца ў сярэдзіне лета на поўначы і на 6 месяцаў пазней на поўдні. Вада дэльты адносна хутка выпарваецца з-за высокіх тэмператур і сухога паветра, што прыводзіць да цыклічнай змены памеру дэльты. Астравы часта цалкам знікаюць на працягу паводак, а затым зноў асушваюцца на працягу сухога сезона.
Літаратура Bock, J. (2002). Learning, Life History, and Productivity: Children's lives in the Okavango Delta of Botswana. Human Nature 13(2) 161—198. Full text
Allison, P. (2007). Whatever You Do, Don't Run: True Tales Of A Botswana Safari Guide Спасылкі
Conservation International Description of Okavango Delta, by Cecil Keen Earth-Touch.com Okavango Delta HD Videos Flow : information for Okavango Delta planning is the weblog of the Library of the Harry Oppenheimer Okavango Research Centre. The Ngami Times is Ngamiland's weekly newspaper.Flow charts and rain data are also available. Official Botswana Government site on Moremi Game Reserve, inside the Okavango Delta Okavango Delta Peoples of Botswana Picture gallery of the Okavango Delta Safari in the Delta : general information
Катэгорыя:Геаграфія Батсваны Катэгорыя:Дэльты рэк Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Батсване