Бу́ргаскі заліў () — найбуйнейшы заліў чарнаморскага ўзбярэжжа Балгарыі. Паўночным пунктам яго служыць хвалялом прыстані ў Паморыі, а паўднёвай — мыс Акін.
У заліве размешчаны горад і найбуйнейшы порт Балгарыі — Бургас. Таксама на берагах заліва размешчаны гарады Паморые, Сазопал і Нясебыр (старажытная Месемврыя). Бургаскі заліў з’яўляецца самым заходнім пунктам Чорнага мора.
Апісанне Максімальная шырыня складае 41 км, а максімальная глыбіня 25 м. Салёнасць складае 17 ‰; пясок мае магнетытнае паходжанне. На захад ад заліва аддзелена група ліманаў лагуннага тыпу, вядомых пад агульнай назвай Бургаскія азёры, сярод якіх Бургас, Мандра, Атанасава і Памарыйскае. У паўднёвай частцы заліва размешчана некалькі невялікіх астравоў, такіх як востраў Святога Івана, востраў Святога Пятра, востраў Святой Анастасіі (раней Бальшавік) і востраў Святога Фамы (у народзе — Змяіны).
Галерэя
Літаратура
Спасылкі
Карта заліва
Катэгорыя:Залівы Чорнага мора Катэгорыя:Бургаская вобласць Катэгорыя:Залівы Балгарыі