Міхаіл Іосіфавіч Глінскі (, в. Малая Каменка Бабруйскага павета Мінскай губерні (цяпер злілася з в. Каменка, ) — , ) — савецкі военачальнік, генерал-лейтэнант (1945).
Біяграфія Нарадзіўся 21 лістапада 1901 года. Беларус па нацыянальнасці, з сялянскага саслоўя. Скончыў гімназію ў 1918 годзе, у РСЧА і РКП(б) з 1919 года. Удзельнічаў у Грамадзянскай вайне на Заходнім фронце, служыў у 64-м стралковым палку (чырвонаармеец), пазней прызначаны ў 22-ю стралковую брыгаду (пры 8-й стралковай дывізіі) у аддзел забеспячэння спачатку памочнікам справавода, а затым ваенкомам харчовага транспарту. Служыў там да лістапада 1921 года, пазней паступіў у 1-ю Аб'яднаную камандную школу імя УЦВК Саветаў, якую скончыў у 1924 годзе. З кастрычніка 1924 па май 1930 года служыў у 62-м кавалерыйскім палку 1-й Асаблівай кавалерыйскай брыгады: спачатку часовы выканаўца абавязкаў памочніка начальніка штаба, а потым начальнік штаба, з кастрычніка 1926 стаў памочнікам начальніка аператыўнай часткі штаба.
З мая па чэрвень 1930 Глінскі быў у распараджэнні разведвальнага ўпраўлення штаба РСЧА, да лістапада 1931 года супрацоўнік для асаблівых даручэнняў Чацвёртага (замежнага) аддзела разведупраўлення, пазней — выконваючы пасаду кіраўніка па тактыцы да чэрвеня 1932 года. У маі 1933 прызначаны намеснікам начальніка Сектара ваенных аташэ пры Народным камісарыяце абароны СССР, са снежня 1934 па май 1938 — ваенны аташэ пры паўпрадства СССР у Латвіі, пазней у распараджэнні Упраўлення па камначскладу РСЧА. Са жніўня 1939 году па сакавік 1941 камандзір 76-га кавалерыйскага палка 14-й кавалерыйскай дывізіі Кіеўскай ваеннай акругі, з сакавіка 1941 начальнік штаба 32-й кавалерыйскай дывізіі Адэскай ваеннай акругі.
У гады Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Іосіфавіч змагаўся на Заходнім, Паўднёва-Заходняй і 1-м Украінскім франтах. У вайну ўступіў у ранейшай пасадзе, пазней камандаваў 32-й кавалерыйскай дывізіяй са снежні 1941 г. па студзень 1942 і 7-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіяй з сакавіка 1942 г. па сакавік 1943. З сакавіка па снежань 1943 года — намеснік камандзіра 1-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса, са снежня 1943 года і да канца вайны камандзір 15-га кавалерыйскага корпуса 4-й арміі.
Пасля вайны камандаваў 19-м, 1-м і 24-м гвардзейскім стралковым корпусам (з 1946 па 1954), быў памочнікам камандуючага войскамі Адэскай ВА (з 1954 па 1957), а таксама старэйшым ваенным саветнікам камандуючага войскамі румынскай арміі (з 1957 па 1959), складаўся ў навукова-даследчай групе Генштаба (з 1959 па 1960). З 1960 у запасе.
Памёр 29 жніўня 1991 ў Маскве. Пахаваны на Траякураўскіх могілках.
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Суворава II ступені, двума ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі.
Ганаровы грамадзянін горада Багародзіцка Тульскай вобласці.
Літаратура Алексеев М. А., Колпакиди А. И., Кочик В. Я. Энциклопедия военной разведки. 1918—1945 гг. М., 2012, с. 231—232. Залесский К. А. Великая Отечественная война. Большая биографическая энциклопедия. Litres, 2015, с.1921-1922. Лурье В. М., Кочик В. Я. ГРУ: Дела и люди. М.: ОЛМА, 2002, с.229-230. ISBN 5-224-03528-7
Спасылкі Хронос. Всемирная история в Интернете. Глинский Михаил Иосифович
Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Багародзіцка Катэгорыя:Ваенныя аташэ СССР Катэгорыя:Камандзіры дывізій у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Камандзіры карпусоў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты СССР