Сайман Пег (; ) — брытанскі акцёр, сцэнарыст і комік. Вядомы ролямі ў камедыйных фільмах і ўдзелам у буйных кінафраншызах.

Біяграфія Нарадзіўся 15 лютага 1970 года з прозвішчам Сайман Джон Бекінгем. Бацька — джазавы музыка і прадавец, а маці — чыноўніца і ўдзельніца тэатральнага калектыву. Пасля разводу бацькоў яго маці выйшла замуж за Рычарда Пега, што і паўплывала на змену прозвішча. З ранніх гадоў праяўляў цікавасць да акцёрскага мастацтва і гумару. Вывучаў літаратуру і тэатр у , а затым вучыўся тэатру, кіно і тэлебачанню ва Універсітэце Брысталя, дзе атрымаў ступень бакалаўра мастацтваў.

Кар’ера Пачаў сваю кар’еру на тэлебачанні ў 1995 годзе, калі паудзельнічаў у камедыйным праекце «Six Pairs of Pants». Прарыўным для яго стаў праект «Spaced» (1999—2001), створаны ў суаўтарстве з Джэсікай Хайнс і рэжысёрам Эдгарам Райтам, які пасля прывёў да супрацоўніцтва ў трылогіі «Three Flavours Cornetto».

Асабістае жыццё У 2005 годзе ажаніўся з Маўрын МакКэн, у пары ёсць адно дзіця. У 2010 годзе выпусціў аўтабіяграфію «Nerd Do Well», дзе распавёў пра свой творчы шлях і захапленне поп-культурай.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Дзеці-акцёры Вялікабрытаніі