Іманоль Агірэчэ Аруці (; нар. , Усурбіль, Іспанія) — іспанскі футбаліст (паводле нацыянальнасці з’яўляецца баскам), нападнік. Усю кар’еру правёў у клубе «Рэал Сасьедад» з горада Сан-Себасцьян.
Кар’ера Іманоль з’яўляецца выхаванцам моладзевай акадэміі «Рэал Сасьедада». Агірэчэ ўпершыню з’явіўся ў складзе першай каманды клуба ў сезоне 2004/05, калі выйшаў на поле ў матчы супраць «Малагі» на апошнія 15 хвілін гульні. У наступных трох сезонах разам узятых, аднак, ён з’явіўся толькі ў дзевяці матчах лігі, а таксама шэсць месяцаў правёў у арэндзе ў складзе «Кастэльёна», які гуляў у другім дывізіёне.
У сезоне 2008/09, калі «Рэал Сасьедад» ужо другі год запар выступаў у Сегундзе, Агірэчэ пачаў рэгулярна праходзіць у першы склад клуба, у асноўным за кошт сур'ёзнай траўмы Іньіга Дыяса дэ Серыа, і здолеў забіць 9 галоў у 28 гульнях, але баскам зноў не ўдалося вярнуцца ў Ла Лігу.
19 студзеня 2013 года, выйшаўшы на замену на апошнія шэсць хвілін у матчы супраць «Барселоны», Агірэчэ забіў пераможны гол на апошняй хвіліне, такім чынам клуб атрымаў перамогу з лікам 3:2, пасля таго як прайграваў з лікам 0:2, а каталонскі клуб скончыў сваю серыю гульняў без паражэнняўSociedad stun Barca. ESPN.
У жніўні 2018 года, так канчаткова не аднавіўшыся ад атрыманай у 2015 годзе траўмы, прыняў рашэнне аб завяршэнні прафесійнай кар’ерыФорвард Агиррече завершил карьеру, проведя в «Сосьедаде» 15 лет. by.tribuna.com.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Іспаніі Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Сасьедад Катэгорыя:Ігракі ФК Кастэльён Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Сасьедад B