Амвросій, Амвросій Медыяланскі (каля ,  — ) — адзін з айцоў хрысціянскай царквы.

Нарадзіўся ў сям'і ўрадавага чыноўніка. Выхаванне атрымаў у Рыме, дзе вывучаў літаратуру і юрыспрудэнцыю, рыхтуючыся стаць адвакатам. У 369 імператар Феадосій зрабіў яго сваім намеснікам паўночнай Італіі з рэзідэнцыяй у Мілане. Займаючы пасаду прэфекта Лігурыі і Эміліі, Амвросій заслужыў высокую любоў і павагу да сябе з боку народа і таму ў 374 быў адзінагалосна абраны епіскапам. Займаючы гэту высокую пасаду, Амвросій вывучаў багаслоўе і філасофію, шмат энергіі аддаваў арганізацыйнаму ўмацаванню хрысціянскай царквы, змагаўся за захаванне чысціні царкоўных догматаў, раўніва клапаціўся аб незалежнасці царквы ад дзяржавы. Хітры і лоўкі дыпламат, ён ніколі не пераставаў быць юрыстам, рашуча выступаў супраць ліхвяроў і яўрэяў, да якіх быў вельмі варожа настроены, праслаўляў аскетызм.Скарына Ф. Творы:… С. 163.

Амвросій Міланскі — аўтар 8 кніг па царкоўнай экзагетыцы (каменціраванню), 84 лістоў і казанняў. Ва ўсіх яго творах вельмі прыкметна празмерная схільнасць да алегарызацыі, адчуваецца моцная залежнасць ад грэчаскіх і рымскіх пісьменнікаў. Асноўнай крыніцай яго твораў служылі працы Філона Александрыйскага, за што пазней Амвросія празвалі хрысціянскім Філонам.

Літаратура

Спасылкі

Св. Амвросій у Каталіцкай энцыклапедыі Артыкул пра Св. Амвросіі ў каталогу святых

Катэгорыя:Лацінскія філосафы Катэгорыя:Філосафы IV стагоддзя Катэгорыя:Лацінскія аратары Катэгорыя:Айцы Царквы Катэгорыя:Дактары Касцёла Катэгорыя:Лацінскія гімнографы Катэгорыя:Паэты IV стагоддзя Катэгорыя:Хрысціянскія святыя IV стагоддзя Катэгорыя:Каталіцкія і праваслаўныя святыя Катэгорыя:Святыя Германіі Катэгорыя:Святыя Ламбардыі Катэгорыя:Святыя Сірміі Катэгорыя:Біскупы міланскія