Рум — прозвішча, тапонім.
Прозвішча Андрэй Уладзіміравіч Рум (нар. 2002) — беларускі футбаліст.
Фіксавалася прозвішча Рум з-пад Ліды, шчучынскае Румэйка, жалудоцкае Румоўскіhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-89FL-SZF9?i=75&cat=2325345 https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9BH-G7GW-2?i=900&cat=2325345 https://kolekcijos.biblioteka.vu.lt/objects/990004125621008452#00044. Паводле М. Бірылы, ад рум рэг. «месца сплаву лесу на беразе ракі», укр. «сухапуцце» паходзяць прозвішчы Рум, Румко, Румкін, Румоўскі, ад рума рэг. «плакса» — Рума, Румко, Румоўскі і інш., ад румак укр. «аргамак, баявы конь» — РумакМ. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 355..
Ёсць латышскае Rums, Rūmshttps://uzvardi.lv/surname/735069 https://uzvardi.lv/surname/812292, літоўскае Rumeikahttps://pavardes.lki.lt/?pv=8821031ac3368b519c4df5ba6b046ed5. Аснова Rum- выкарыстоўвалася ў старажытных балцка-літоўскіх двухасноўных імёнахZ. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 130.. Ёсць англійскае прозвішча Рум (Room, Roome)Рыбакин. Словарь английских фамилий. Москва, 2000. С. 389. Ёсць нямецкія прозвішчы RümkeRümke // Digitales Familiennamenwörterbuch Deutschlands , RümckeRümcke // Digitales Familiennamenwörterbuch Deutschlands .
Населеныя пункты Беларусь Рум — вёска ў Валожынскім раёне. Рум — вёска ў Расонскім раёне.
На думку І. Яшкіна, назва вёскі Рум паходзіць ад тэрміна рум «месца на беразе ракі, куды звозяць зімой бярвенне для сплаву і дзе вясной нарыхтаваны лес вяжуць у плыты», «складаванне бярвенняў у штабелі, якія вывезены з лесу» і да т. п.І. Я. Яшкін. Слоўнік беларускіх мясцовых геаграфічных тэрмінаў: Тапаграфія. Гідралогія. Мінск, 2005. С. 585-586..
На думку В. Жучкевіча, назва вёскі Рум утворана ад тэрміна рум «месца каля рэчкі, дзе складваюць штабелі дроў», які запазычаны з нямецкай мовыВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 329..
Зноскі