Ночвы, начоўкі ― у беларускім побыце выдзеўбанае з дрэва карыта, пасудзіна з шырокім адкрытым верхам. Рабілі ночвы з ліпавага або асінавага цурбана, колатага напалову. Нутро выдзёўбвалі цяслом, сценкі і дно згладжвалі разцом. Тыповыя памеры прыкладна: даўжыня 1,5 м, шырыня 50 см, вышыня каля 30 см. Апалушкі, паланкі — невялікія начоўкі для ачысткі (правейвання) зерня ў хатніх умовах на Беларусі.
Ночвы ў сялянскай гаспадарцы У вялікіх ночвах секлі капусту, мяса для каўбас, мылі бялізну, купалі дзяцей, у меншых (апалушках) правейвалі зерне і крупы, у маленькіх (таўчанках) таўклі для прыпраў сала, мак і інш. Драўляныя ночвы ў сялянскім беларускім побыце ўжываліся да сярэдзіны XX стагоддзя, металічныя ж сустракаюцца і цяпер.
Ночвы ў культуры
Пры першым купанні неўмаляткі, ў ночвы клалі 9 вугольчыкаў. На працягу першай паловы года дзіцяці, ваду, у якой купалі дзіця, вылівалі ў падпечак. У іншых мясцінах у ночвы клалі соль і лекавыя травы, сярэбраную манету ― каб дзіця расло чыстым, здаровым і багатым.
У Беларусі ночвы ўжываліся пры народным лячэнні дзіцяці ад сурокаў. Дзіця клалі пад ночвы з вадой каля парога хлява і праганялі праз гэтыя ночвы свіней. З ночваў потым мыліся, каб сурокі сышлі. Ночвамі накрывалі хворых пры эпілепсычных прыпадках, потым перасякалі сякерай курынае крыло.
Ночвы апеты ў вершах беларускага класіка Петруся БроўкіНачоўкі.
Гл. таксама Гаспадарчыя заняткі беларусаў
Крыніцы
Літаратура
Титов В. С. Народные деревообрабатывающие промыслы Белоруссии (1917—1941): Этнографические очерки бондарного промысла и изготовление транспортных средств. ― Мн., 1976 Кухаронак Т. І. Радзінныя звычаі і абрады беларусаў: Канец ХІХ – ХХ ст. Т. І – Мн.: Навука і тэхніка, 1993. – 126 с.
Спасылкі Ночвы у беларускім рытуальным купанні Ночвы: Прыклады з беларускай літаратуры
Катэгорыя:Матэрыяльная культура Катэгорыя:Этнаграфія Беларусі Катэгорыя:Начынне Катэгорыя:Бандарныя вырабы