Жуа́н Пе́дру да Сі́лва Перэ́йра (; нар. , , Партугалія) — партугальскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Партугаліі (2010—2014).

Клубная кар’ера «Бенфіка» Жуан з’яўляецца выхаванцам юнацкіх каманд футбольных клубаў «Дамунгуш Савію» і «Бенфіка». У дарослым футболе дэбютаваў у 2003 годзе за асноўную каманду «Бенфікі», у якой правёў тры сезоны, прыняўшы ўдзел у 58 матчах чэмпіянату. У складзе «Бенфікі» заваяваў тытул чэмпіёна Партугаліі.

«Жыл Вісенты» У 2006 годзе далучыўся на ўмовах арэнды да клуба «Жыл Вісенты», у тым жа годзе гэты клуб выкупіў трансфер іграка.

«Брага» Зрэшты ўжо ў 2007 годзе абаронца перайшоў у іншы партугальскі клуб, «Брагу», у складзе якога правёў наступныя два гады сваёй кар’еры. Большасць часу, праведзенага ў складзе «Брагі», быў асноўным іграком абароны каманды.

«Спортынг» У склад «Спортынга» трапіў 22 снежня 2009 года за 3 млн еўраOfficial: Joao Pereira moves to Sporting. Portugal Football.. Перэйра рэгулярна з’яўляўся ў складзе клуба і гуляў, у асноўным, на пазіцыі абаронцы ці паўабаронцы.

«Валенсія» 24 мая 2012 года Перэйра падпісаў кантракт з «Валенсіяй» за 3,6 млн еўраEl Valencia confirma el fichaje de Joao Pereira. Marca. Пагадненне было складзена на тры гады з магчымасцю падаўжэння яго яшчэ на год.

Апошнія гады У студзені 2015 года падпісаў кантракт з нямецкім клубам «Гановер 96» да канца сезона. 13 ліпеня 2015 года вярнуўся ў склад «Спортынга».

У студзені 2017 года стаў іграком «Трабзанспора»«Трабзонспор» приобрел Жоау Перейру и защитника сборной Аргентины Маса. by.tribuna.com. Разам з клубам у 2020 годзе выйграў Кубак Турцыі. Пакінуў «Трабзанспор» у якасці свабоднага агента ў студзені 2021 года.

У лютым 2021 года зноў далучыўся да «Спортынга». Гуляў у клубе да канца сезона 2020/21, пасля чаго завяршыў кар’еру і перайшоў на трэнерскую працу ў структуры клуба.

Міжнародная кар’ера Перэйра ўпершыню быў выкліканы ў склад зборнай Партугаліі ў кастрычніку 2010 года, пасля прызначэння на пост галоўнага трэнера партугальцаў Паўлу Бенту. Дэбютаваў у адборачным матчы да чэмпіянату Еўропы 2012 супраць зборнай Даніі.

Дасягненні «Бенфіка»: Чэмпіён Партугаліі: 2005 Уладальнік Кубка Партугаліі: 2004

«Спортынг»: Уладальнік Суперкубка Партугаліі: 2015

«Трабзанспор»: Уладальнік Кубка Турцыі: 2020

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Партугаліі Катэгорыя:Ігракі ФК Спортынг Лісабон Катэгорыя:Ігракі ФК Трабзанспор Катэгорыя:Ігракі ФК Гановер 96 Катэгорыя:Ігракі ФК Валенсія Катэгорыя:Ігракі ФК Брага Катэгорыя:Ігракі ФК Жыл Вісенты Катэгорыя:Ігракі ФК Бенфіка Лісабон