Княжабор’еўскае — вадасховішча ў Ельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі на рацэ Млынок (правы прыток Мытвы), за 5 км на паўднёвы ўсход ад Ельска, за 1,8 км на паўднёвы захад ад вёскі Княжабор’е, каля пасёлка Палеск.
Вадасховішча створана ў 1978 годзе. Плошча паверхні 1,45 (1,4Морфометрические показатели и характерные уровни водохраилищ // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» ) км². Даўжыня 4,5 (4,2) км, найбольшая шырыня 0,5 (0,61) км. Даўжыня берагавой лініі 9,8 км. Найбольшая глыбіня 4,3 м, сярэдняя 1,6 м. Плошча вадазбору 89 км². Аб’ём вады ў вадасховішчы 2,29 млн м³. Ваганні ўзроўню вады 2,1 м. Сярэдні шматгадовы сцёк 4,42 млн м³. Найбольшая вышыня плаціны 4,3Описание гидротехнических сооружений // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» м, даўжыня 0,43 км.
У вадасховішчы водзяцца шчупак звычайны, лінь, акунь. Зрэдку сустракаецца карась.
Літаратура
— С. 365.
Спасылкі Постановление Министерства сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь 18.06.2014 № 29 «О Республиканской комплексной схеме размещения рыболовных угодий»
Катэгорыя:Басейн Мытвы Катэгорыя:Вадасховішчы Ельскага раёна