Крапі́венка, Крапіўна — рака ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Дняпро.
Даўжыня ракі 23 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1 м/км. Плошча вадазбору 156 км². Выток ракі на ўсходняй ускраіне вёскі Сідараўка. Упадае ў Дняпро за 2 км у напрамку на поўнач ад аграгарадка Крапіўна. На рацэ паміж вёскамі Гараны і Барадуліна вадасховішча Крапівенка. Сярод прытокаў — Хатынь, Дзеравіж.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Інфармацыя на сайце «Белорусский Посейдон»
Катэгорыя:Рэкі Аршанскага раёна Катэгорыя:Прытокі Дняпра