Хлодвіг IV (, ; — сакавік ) — кароль франкаў, кіраваў у 691 — 695, з дынастыі Меравінгаў. Сын Тэадорыха III і Храдэхільды (Клацільды). Імя Хлодвіг перакладаецца з франкскай як «Праслаўлены ў баях».
Біяграфія Стаўленік маярдома Піпіна Герыстальскага. Стаў спадчыннікам бацькі ва ўсіх трох каралеўствах — Нейстрыі, Аўстразіі і Бургундыі — калі быў яшчэ дзіцем, ва ўзросце дзевяці гадоў. Хоць Хлодвіг IV называецца «каралём франкаў», ён, як адзін з т.зв. лянівых каралёў, у рэчаіснасці быў усяго толькі марыянеткай у руках Піпіна. Лічыўся каралём чатыры гады і памёр у сакавіку 695 годаПаводле іншай версіі ён памёр у канцы 694 года, ледзь дасягнуўшы сямнаццаці гадоў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы VII стагоддзя Катэгорыя:Каралі франкаў Катэгорыя:Меравінгі