Лонніца — рака ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Дахнарка (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня ракі 24 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 м/км. Плошча вадазбору 100 км². Пачынаецца з сеткі меліярацыйных каналаў прыкладна за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Конны Бор (выцякае з возера Лонна), упадае ў Дахнарку прыкладна за 0,7 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Арцейкавічы. Вадазбор у межах Полацкай нізіны. Рэчышча часткова каналізаванае. Рака прымае сцёк з ручаёў і меліярацыйных каналаў, у тым ліку праз ручай з возера Лонна.
Літаратура
Спасылкі Рака Лонніца на сайце «Белорусский Посейдон» Ліст карты N-35-23. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1986 г. Ліст карты N-35-22. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1986 г.
Катэгорыя:Рэкі Полацкага раёна Катэгорыя:Басейн Дрысы