Галіна Гаўрылаўна Азгур (у дзявоцтве Гарэлава; ) — беларускі мастак-жывапісец, жонка скульптара Заіра АзгураМемориальный музей Заира Азгура. Галина Гавриловна Азгур.
Біяграфія Нарадзілася 2 ліпеня 1921 года ў с. Пакроўскае Маскоўскай губерні ў сям’і расійскага мастака-рэаліста Гаўрылы Гарэлава. Першапачатковую мастацкую адукацыю атрымала ў свайго бацькі. Браты Галіны — і Юрый таксама сталі мастакамі.
У 1942 годзе скончыла Маскоўскае мастацкае вучылішча памяці 1905 года. Яе настаўнікам быў выбітны мастак-пейзажыст .
У 1945 годзе пабралася шлюбам з Заірам Азгурам і пераехала ў Мінск. Член Беларускага саюза мастакоў з 1946 года. Актыўны ўдзел у мастацкіх выстаўках брала з 1947 года.
Памерла 12 жніўня 2015 года ў Мінску.
Творчасць Працавала ў станковым жывапісе ў галіне лірычнага пейзажа. Асноўныя творы: палотны «Жніво», «Вясна», «Канец сакавіка», «Вечар. Май», «Яшчэ бялее снег», «Свіслач вясной», «Зелянее», «Родны край», «Разліў», «Ускраіна Мінска», «Салаўінае лета».
Работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, прыватных калекцыях.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Нарадзіліся ў Маскоўскай вобласці