Фёдар Патапавіч Майсе́енка ( — ) — вучоны ў галіне лесаводства. Доктар сельскагаспадарчых навук (1966). Прафесар (1968). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1974).
Біяграфія Ф. П. Майсеенка нарадзіўся ў вёсцы КругавецВладимир Банинский Учёный, учитель, патриот Гомельскага павета Магілёўскай губерні (сучасная вёска Кругавец-Калініна ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). У 1916 годзе скончыў школу і паступіў у Імператарскае Маскоўскае тэхнічнае вучылішча, у 1917 годзе ў Харкаўскі фізіка-тэхнічны інстытут. У гады грамадзянскай вайны, пасля вяртання на радзіму, Ф. П. Майсеенка быў прызначаны старшынёй валаснога выканкама і валасным ваенным камісарам. У 1929 годзе скончыў Беларускі інстытут сельскай і лясной гаспадаркі. З 1931 года Ф. П. Майсеенка на пасадзе загадчыка лабараторыі у Беларускім НДІ лясной гаспадаркі (з 1992 г. Інстытут лесу НАН Беларусі, Гомельскі філіял НАН Беларусі). Пасля выхаду на пенсію з 1971 года кансультант старэйшага навуковага супрацоўніка ў лабараторыі эканомікі.
Навуковая дзейнасць Ф. П. Майсеенка займаўся пытаннямі лясной таксацыі, прапанаваў вызначэння прыросту лясных пасадак, даследаваў дынаміку росту дуброў і ельнікаў на тэрыторыі БССР, распрацаваў метад таксацыі лесасечнага фонду і склаў сартыментныя табліцы, абгрунтаваў узросты тэхнічнай спеласці і ўзросты высечкі ў лясах БССР.
Сярод апублікаваных прац: Объёмные и сортиментные таблицы для сосны после подсочки / Моисеенко Ф. П., Зернов В. И.; Гл. упр. лесного хоз-ва при СМ БССР, Бел. науч.-исслед. ин-т лесного хоз-ва. Таблицы для сортиментного учета леса на корню и методика их составления: Сосна, ель, дуб, ясень, клен, граб, берёза, осина, ольха черная, липа / Ф. П. Моисеенко; Бел. науч.-исслед. ин-т лесного хоз-ва. Таблицы для сортиментного учета леса на корню: Сосна, ель, дуб, ольха, берёза, осина и граб / Ф. П. Моисеенко, А. Г. Мурашко; Бел. науч.-исслед. ин-т лесного хоз-ва. Подеревная оценка леса на корню: Пособие для материал. и денеж. оценки леса на корню, отпускаемого колхозам и мест. населению Бел. ССР / Ф. П. Моисеенко; М-во лесного хоз-ва БССР, БелНИИЛХ, БелНИТОЛЕС. Таблицы для сортиментного учета леса на корню: Сосна, ель, дуб, ясень, клён, граб, берёза, осина, ольха черная, липа / Ф. П. Моисеенко; Бел. науч.-исслед. ин-т лесного хоз-ва.
Узнагароды Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»
Памяць У гонар Ф. П. Майсеенка названа адна з вуліц Гомеля.
Літаратура
Спасылкі Владимир Багинский Учёный, учитель, патриот
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Добрушскім раёне Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР