Нацыянальная зборная Беларусі па футболе — галоўная футбольная каманда краіны, падпарадкоўваецца Беларускай федэрацыі футбола. Пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі згуляла першую афіцыйную міжнародную гульню супраць зборнай Украіны 28 кастрычніка 1992 года. Да гэтага беларускія футбалісты ўваходзілі ў склад зборнай СССР. Першую перамогу Нацыянальная зборная Беларусі па футболе атрымала ў сустрэчы супраць Люксембурга 12 кастрычніка 1994 года.
Беларусь ніколі не выходзіла ў фінальную частку Чэмпіянатаў свету і Еўропы. Аднак, пад кіраўніцтвам выбітнага трэнера Эдуарда Малафеева была вельмі блізкай да ўдзелу ў плэй-оф кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2002 года ў Японіі і Карэі, але атрымала паражэнне ў апошняй гульні групавога турніру супраць валійскай зборнай, саступіўшы другую пазіцыю Украіне.
Больш паспяхова Беларусь удзельнічала ў неафіцыйных спаборніцтвах. Так у 2002 годзе зборная перамагла ў прадстаўнічым турніры «LG Cup» з удзелам зборных Расіі, Украіны, Сербіі. У 2004 і 2008 гадах яна таксама перамагла ў міжнародных футбольных турнірах на Мальце.
Гісторыя У 2011—2014 гадах галоўным трэнерам зборнай быў Георгій Кандрацьеў, які пачаў выбудоўваць гульню з пяццю абаронцамі. Вынікі зборнай пры Кандрацьеве: +1=2-8 (афіцыйныя гульні) і +8=6-3 (таварыскія).
У чэрвені 2019 года нацыянальную зборную ўзначаліў Міхаіл Мархель, які да таго быў галоўным трэнерам моладзевай зборнай. Пад яго кіраўніцтвам зборная завяршыла адборачны турнір чэмпіянату Еўропы 2020 на 4-м месцы ў групе C, атрымаўшы адзіную перамогу над Эстоніяй (2:1). Увосень 2020 года зборнай гуляла ў лізе C Лігі нацый, дзе няблага выступала ў сваёй групе, аднак два паражэнні ад Албаніі пакінулі Беларусь на другім месцы ў групе і не дазволілі павысіцца ў лігу B. 8 кастрычніка 2020 года Беларусь таксама саступіла Грузіі ў плэй-оф чэмпіянату Еўропы сярод пераможцаў Лігі нацый і канчаткова пазбавілася шанцаў прыняць удзел у рэгіянальным першынстве.
Тым не меней, у снежні 2020 года Мархель быў пакінуты на пасадзе галоўнага трэнераМархель остался во главе футбольной сборной Беларуси. Пад яго кіраўніцтвам зборнай пачала адбор да чэмпіянату свету 2022, дзе 27 сакавіка 2021 года атрымала валявую перамогу над Эстоніяй (4:2), а 30 сакавіка разгромна саступіла Бельгіі (0:8), што стала набуйнейшым паражэннем у гісторыі зборнай Беларусі. Пасля гэтага 5 красавіка Мархель падаў у адстаўку, адзначыўшы пры гэтым, што «неабходны змены, каб каманда рухалася наперад».
6 красавіка 2021 года выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера стаў памочнік Мархеля Георгій КандрацьеўГеоргий Кондратьев назначен и.о. главного тренера сборной Беларуси, які ўжо ўзначальваў зборную ў 2011—2014 гадах. У чэрвені прайшла таварыская сустрэча са зборнай Азербайджана, якую нацыянальная зборная прайграла. Кандрацьеў не перабудаваў гульню і працягнуў гуляць у 5 абаронцаў. У ліпені 2021 года ён быў зацверджаны на пасадзе галоўнага трэнераГеоргий Кондратьев утвержден в должности главного тренера сборной Беларуси. У верасні зборная мінімальна прайграла зборнай Чэхіі (0:1), Уэльса (2:3) і Бельгіі (0:1). Гэты час адзначаўся немагчымасцю праводзіць хатнія матчы зборнай у Беларусі з-за абмежаванняў на палёты пасля інцыдэнту з рэйсам Ryanair 4978, таму свае хатнія матчы адбору на чэмпіянат свету зборная Беларусі праводзіла ў расійскай Казані. 8 кастрычніка ў матчы з Эстоніяй (0:2) з-за выяўленага COVID-19 у Кандрацьева зборнай кіраваў яго памочнік Алег Радушка. Ужо 11 кастрычніка ў матчы з Чэхіяй Кандрацьеў вярнуўся ў зборную. Пацярпеўшы ў гэтым матчы паражэнне 0:2, зборная Беларусі давяла серыю паражэнняў да рэкордных сямі матчаў запар.
Хатні стадыён Каманда праводзіць свае хатнія гульні на стадыёне «Дынама», які ўмяшчае 22,246 гледачоў, і знаходзіцца ў цэнтральнай часцы Мінска.
Першая афіцыйная гульня на другім стадыёне была праведзена 13 кастрычніка 2007 года ў Гомелі на стадыёне «Цэнтральны», калі Нацыянальная зборная Беларусі праводзіла гульню кваліфікацыі да Еўра 2008 супраць Люксембурга і атрымала адну з самых цяжкіх параз у сваёй гісторыі. Гол Фонса Левека ў кампенсаваны час прынёс перамогу яго камандзе з лікам 1:0. 6 чэрвеня 2009 года зборная згуляла ў Гродна супраць каманды Андоры і атрымала перамогу з лікам 5:1.
З 2013 года, у сувязі з рэканструкцыяй стадыёна «Дынама», зборная праводзіла матчы ў розных гарадах, пераважна на стадыёне «Цэнтральны» ў Гомелі.
У адборы да чэмпіянату Еўропы па футболе 2016 хатняй арэнай зборнай Беларусі з’яўляўся стадыён «Барысаў-Арэна» ў Барысаве.
Цяперашні склад Наступныя ігракі былі выкліканыя на ўдзел матчах у рамках Лігі нацый УЕФА супраць зборных Балгарыі (5 верасня 2024) і Люксембурга (8 верасня 2024).
Статыстыка прыведзена станам на 4 верасня 2024 года.
АмплуаІгрокГод нараджэнняМатчыГалыКлуб Бр Павел Паўлючэнка 1998 14 −14 Пахтакор (Ташкент) Бр Сяргей Ігнатовіч 1992 9 −9 Ардабасы (Шымкент) Бр Фёдар Лапавухаў 2003 1 0 Дынама (Мінск) Аб Дзяніс Палякоў 1991 62 2 Крылы Саветаў (Самара) Аб Кірыл Пячэнін 1997 29 0 Крылы Саветаў (Самара) Аб Аляксандр Паўлавец 1996 10 0 ФК Арарат-Арменія Аб Аляксандр Мартыновіч 1987 75 2 Кайрат (Алматы) Аб Захар Волкаў 1997 17 0 Хімкі Аб Сяргей Карповіч 1994 11 0 Нёман (Гродна) Аб Павел Забелін 1995 1 0 Сокал (Саратаў) Аб Ілья Маскаленчык 2003 0 0 Аланія (Уладзікаўказ) ПА Макс Эбонг 1999 38 5 Астана ПА Уладзіслаў Клімовіч 1996 39 1 Дыёшдзьёр (Мішкальц) ПА Яўген Яблонскі 1995 36 3 Астэрас (Трыпаліс) ПА Мікіта Корзун 1995 24 0 Елімай (Семей) ПА Юрый Кавалёў 1993 22 1 Балтыка (Калінінград) ПА Валерый Грамыка 1997 17 1 Кайрат (Алматы) ПА Аляксандр Сялява 1992 10 0 Дынама (Мінск) ПА Кірыл Капленка 1999 9 0 Хімкі ПА Максім Кірэеў 2004 2 0 Льерс Нап Іван Бахар 1998 29 2 Дынама (Мінск) ПА Дзмітрый Анцілеўскі 1997 13 2 Хапаэль (Хайфа) Нап Герман Баркоўскі 2002 1 0 Дынама (Брэст) Нап Яўген Шыкаўка 1992 2 0 Карона (Кельцы) Нап Трафім Мельнічэнка 2006 0 0 Дынама (Мінск)
Нядаўнія выклікі Наступныя ігракі выклікаліся ў зборную цягам апошняга года.
АмплуаІгрокГод нараджэнняМатчыГалыКлубАпошні выклік Бр Максім Плотнікаў 1998 6 −5 Арсенал (Дзяржынск) Ізраіль (12 верасня 2023) Бр Андрэй Кудравец 2003 2 −5 Дынама (Масква) Чарнагорыя (21 сакавіка 2024) Бр Канстанцін Рудзянок 1990 0 0 свабодны агент Косава (21 лістапада 2023) Бр Дзяніс Шпакоўскі 2001 0 0 Мінск Косава (19 чэрвеня 2023) Аб Ягор Пархоменка 2003 2 0 Нёман (Гродна) Аб Максім Касараб 2003 0 0 Дынама (Брэст) Аб Дзяніс Лявіцкі 1997 0 0 Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) Аб Глеб Шаўчэнка 1999 16 0 Тарпеда (Масква) Мальта (26 сакавіка 2024) Аб Сяргей Паліцевіч 1990 45 1 Дынама (Мінск) Аб Даніла Нячаеў 1999 9 0 Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) Мальта (26 сакавіка 2024) Аб Леанарда Маскара-Капілевіч 2003 0 0 Севілья Атлетыка Ізраіль (12 верасня 2023) Аб Ягор Хвалько 1997 0 0 Кяпаз (Гянджа) Косава (19 чэрвеня 2023) ПА Арцём Быкаў 1992 27 1 Дынама (Мінск) Ізраіль (12 верасня 2023) ПА Дзмітрый Падстрэлаў 1998 14 1 Дынама (Мінск) Косава (19 чэрвеня 2023) ПА Арцём Шуманскі 2004 1 0 Арыс (Лімасол) Мальта (26 сакавіка 2024) ПА Дзмітрый Барадзін 1999 0 0 Кайсар (Кызыларда) Швейцарыя (15 кастрычніка 2023) ПА Валерый Бачароў 2000 13 0 Урал (Екацярынбург) ПА Арцём Канцавы 1999 9 1 Урал (Екацярынбург) Нап Максім Скавыш 1989 33 4 Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) Косава (21 лістапада 2023) Нап Дзяніс Лапцеў 1991 33 1 Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) Мальта (26 сакавіка 2024) Нап Павел Савіцкі 1994 28 7 Нёман (Гродна) Ізраіль (12 верасня 2023) Нап Віталь Лісаковіч 1998 21 5 Балтыка (Калінінград) Ізраіль (12 верасня 2023) Нап Ягор Карпіцкі 2003 3 0 Крылы Саветаў (Самара) Мальта (26 сакавіка 2024) Нап Ілья Чарняк 2002 1 0 Дынама (Мінск) Мальта (26 сакавіка 2024)
Галоўныя трэнеры Міхаіл Вяргеенка (кастрычнік 1992 — май 1994) Сяргей Бароўскі (жнівень 1994 — кастрычнік 1996) Міхаіл Вяргеенка (студзень 1997 — верасень 1999) Сяргей Бароўскі (кастрычнік 1999 — чэрвень 2000) Эдуард Малафееў (жнівень 2000 — чэрвень 2003) Валерый Стральцоў ( галоўнага трэнера ў матчы супраць Нідэрландаў 7 верасня 2002 года замест адсутнага па стане здароўя Малафеева) Анатоль Байдачны (жнівень 2003 — снежань 2005) Юрый Пунтус (люты 2006 — ліпень 2007) Бернд Штангэ (ліпень 2007 — лістапад 2011) Георгій Кандрацьеў (снежань 2011 — кастрычнік 2014) Андрэй Зыгмантовіч ( у кастрычніку — снежні 2014) Аляксандр Хацкевіч (снежань 2014 — снежань 2016) Ігар Крывушэнка (сакавік 2017 — чэрвень 2019) Міхаіл Мархель (чэрвень 2019 — красавік 2021) Георгій Кандрацьеў ( у красавіку — ліпені 2021; ліпень 2021 — чэрвень 2023) Алег Радушка ( галоўнага трэнера ў матчы супраць Эстоніі 8 кастрычніка 2021 года замест адсутнага з-за дыягнаставанага COVID-19 у Кандрацьева) Карлас Алос (са жніўня 2023)
Матчы зборнай
10 апошніх матчаў зборнай ДатаСтадыёнСупернікЛікПершай паказана колькасць галоў, забітых у браму апанента.Статус матчаАўтары галоў16 чэрвеня 2023Ферэнц Суса, Будапешт, Венгрыя (х)1:2АЧЕ-2024Эбонг 19 чэрвеня 2023Ферэнц Суса, Будапешт, Венгрыя (х)2:1АЧЕ-2024Марозаў , Эбонг 9 верасня 2023Эстадзі Насьяналь, Андора-ла-Велья, Андора (г)0:0АЧЕ-202412 верасня 2023Блумфілд, Тэль-Авіў, Ізраіль (г)0:1АЧЕ-202412 кастрычніка 2023Ферэнц Суса, Будапешт, Венгрыя (х)0:0АЧЕ-202415 кастрычніка 2023Кібунпарк, Санкт-Гален, Швейцарыя (г)3:3АЧЕ-2024Эбонг , Палякоў , Анцілеўскі 18 лістапада 2023Ферэнц Суса, Будапешт, Венгрыя (х)1:0АЧЕ-2024Лапцеў 21 лістапада 2023Фадыль Вокры, Прышціна, Косава (г)1:0АЧЕ-2024Анцілеўскі 21 сакавіка 2024Мардан, Анталья, Турцыя (н)0:2ТМ26 сакавіка 2024Нацыянальны стадыён, Та-Калі, Мальта (г)0:0ТМ
х — хатні матч г — матч у гасцях н — матч на нейтральным полі ТМ — таварыскі матч
АЧЕ-2024 — Адборачны турнір чэмпіянату Еўропы па футболе 2024, група I ЛН-2025 — Ліга нацый УЕФА 2024—2025, Ліга C, група 3 пен. — гол забіты з пенальці
Гл. таксама Зборная Беларускай ССР па футболе
Крыніцы
Спасылкі Гісторыя і статыстыка зборнай Беларусі Нацыянальная зборная Беларусі на сайце Беларускай федэрацыі футбола (БФФ) Зборная Беларусі па футболе. Усе матчы зборнай Беларусі па футболе на kick-off.by