Губкаватае або трабекулярнае рэчыва () — касцявая тканка ячэістага выгляду, сфарміраваная друзла леглымі касцявымі трабекуламі. У параўнанні з кампактным рэчывам, мае вялікую плошчу паверхні, лёгкасть, меншую шчыльнасць і трываласць. Фармуе эпіфіз трубчастых касцей і практычна ўвесь аб’ём губкаватый касцей. Трабекулы губкаватага рэчыва размяшчаюцца ўпарадкавана, уздоўж функцыянальных ліній сціску і нацяжэння. Губкаватая касцявая тканка змяшчае орган крыватвору — чырвоны касцявы мозг.

Спасылкі Кость как орган (строение кости). Cartilage and Bone and Bone Histogenesis: trabecular, woven and lamellar bone.

Катэгорыя:Астэалогія Катэгорыя:Гісталогія