Францішак Сяліцкі (29 лістапада 1923, Мікуліна, цяпер Даўгінаўскі сельсавет Вілейскага раёна — 2 верасня 2001, Уроцлаў) — славіст, доктар філалагічных навук. Прафесар Інстытута славянскай філалогіі Уроцлаўскага універсітэта.

Біяграфія Рэпрэсаваны савецкай уладай у 1941 годзе, зняволены ў Вілейскай турме, вывезены на Алтай. Працаваў пастухом, трактарыстам у саўгасе.

Удзельнік Другой сусветнай вайны. З 1943 года ваяваў у складзе . Вызваляў Варшаву ў 1945 годзе. Звольнены з ў 1948 годзе падчас камуністычных чыстак у званні капітана. На радзіму не вярнуўся.

З успамінаў пра роднае Мікуліна:

У 1950 годзе пачынае вывучаць русістыку ва Уроцлаўскім універсітэце. Ад 1951 года асістэнт кафедры рускай філалогіі. Дырэктар (1973—1978), дэкан (1978—1981), кіраўнік аддзялення славянскіх літаратур.

Аўтар каля 400 прац — манаграфій, падручнікаў, анталогій, лекцый, аўтарэфератаў, артыкулаў, рэцэнзій.

Літаратура

Спасылкі Францішак Сяліцкі: «Даўгінаўска — Будслаўска — Крывіцкі рэгіён на даўняй Віленшчыне (гістарычная хроніка)»

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Вілейскім раёне Катэгорыя:Зняволеныя Вілейскай турмы Катэгорыя:Славісты Польшчы