Герб Жалудка — герб гарадскога пасёлка Жалудок Шчучынскага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад г. № 279.
Апісанне Герб уяўляе сабой перасечаны варажскі шчыт, у верхнім залатым полі якога намаляваны бык чорнага колеру, у ніжнім зялёным — залатая падкова.
Сімволіка Жалудок вядомы з XVI стагоддзя, на працягу стагоддзяў знаходзіўся ў прыватным уладанні. Чорны бык на залатым полі шчыта ўзяты з герба «Буйвал», родавага герба Тызенгаўзаў. Прадстаўнікі гэтага вядомага роду пачынаючы з XVIII стагоддзя валодалі Жалудком. Сімвал падкова ў ніжняй частцы герба мае шырокае тлумачэнне, адзін з варыянтаў — поспех, удача, шчасце, а сем цвікоў у ёй сімвалізуюць колькасць шляхетных родаў, што валодалі ЖалудкомСяргей РАСОЛЬКА. «Гербы Гродзеншчыны — абсалютна еўрапейская, шматгаворачая геральдыка» .
Гл. таксама Сцяг Жалудка
Спасылкі
http://www.pravo.by/pdf/2007-148/2007-148(004-048).pdf
Катэгорыя:Жалудок Жалудок