Клетка — возера ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці, за 6,5 км на ўсход ад горада Петрыкаў, за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Навасёлкі, на правабярэжнай пойме Прыпяці.
Возера старычнае. Даўжыня 0,28 км, найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 0,65 км. На захадзе злучана пратокай з возерам Веліжжэ.
Спасылкі Ліст карты N-35-142
Катэгорыя:Азёры Петрыкаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Прыпяці