Смале́нскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Сталіца — горад Смаленск.
Гарады: Белы, Дарагабуж, Красны, Масальск, Рослаў, Сярпейск.
Гісторыя У 1613 годзе Вальны сойм аднавіў Смаленскае ваяводства ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, што вызнала Маскоўская дзяржава пры заключэнні Дэулінскага перамір’я (1618). У 1625 годзе ўтварыліся Старадубскі і Смаленскі паветы, у склад апошняга ўвайшлі Смаленскі, Вельскі, Дарагабужскі, Рослаўскі, Сярпейскі, Невельскі, Себежскі і Краснагорскі «ўезды» (колішнія адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі Маскоўскай дзяржавы)С. Думин. Гербы городов Смоленского воеводства Речи Посполитой // «Вестник геральдиста» № 1 (4), 1991..
У 1633 годзе са Смаленскага вылучыўся Невельскі павет, скасаваны аднак у 1634 годзе. Паводле ўмоў Палянаўскага міру (1634), у складзе Маскоўскай дзяржавы апынулася Сярпейская воласць. У 1638 годзе Невельская, Себежская і Краснагорская воласці перайшлі да Полацкага ваяводства.
У вайну 1654-1667 гадоў войскі Маскоўскай дзяржавы захапілі Смаленшчыну. Згодна з Андрусаўскім перамір’ем (1667) тэрыторыя павета апынулася пад уладай Масквы. Аднак у Вялікім Княстве Літоўскім працягвалі існаваць намінальныя павятовыя пасады, смаленская шляхта-выгнанцы збіралася на павятовыя соймікі ў Вільні.
Ураднікі Мясцовая шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.
Галерэя
Літаратура
Катэгорыя:Смаленскае ваяводства Катэгорыя:Паветы Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Гісторыя Смаленска Катэгорыя:З’явіліся ў 1625 годзе Катэгорыя:XVII стагоддзе ў Смаленску