right|thumb|250px|Вадзі-Хамамат — найкарацейшы маршрут з раёна Фіваў на ўзбярэжжа Чырвонага мора (гл. Эль-Кусейр) Вадзі-Хамамат — перасохлае ў старажытнасці рэчышча правага прытоку Ніла — найкарацейшы шлях, які злучаў раён Фіваў з Чырвоным морам. У перыяд росквіту Старажытнага Егіпта праз гэту цясніну праходзілі караваны з золатам, меддзю, волавам і каменем, якія здабываліся ў наваколлях Вадзі-Хамамата.
Гэта месца найбольшай ва ўсім Егіпце колькасці наскальных надпісаў і малюнкаў. Іх рабілі ўдзельнікі экспедыцый, якія спыняліся ў даліне на шляху да Чырвонага мора, рабочыя, што здабывалі ў Вадзі-Хамамаце цёмны зеленаваты камень брэкчыюSurvey of ancient Egyptian stone quarries (rock varieties and images, locations, and ages). James A. Harrell, Professor of Geology, Department of Environmental Sciences, University of Toledo. ці золата ў суседняй даліне Вадзі-ФавахірMining in An introduction to the history and culture of Pharaonic Egypt. Andre Dollinger, 2000. Retrieved September 2007. . Усяго ў даліне каля 2300 надпісаў і малюнкаў. Практычна ўсе надпісы знаходзяцца на паўднёвым схіле Вадзі-ХамаматThe Archaeology of the Eastern Desert, Appendix F: Desert Rock Areas and Sites . Andie Byrnes, University College London, June 2007. Retrieved September 2007..
left|thumb|250px|Турынская папірусная карта — карта Вадзі-Хамамат, створаная звыш 3000 гадоў таму назад Адзін з самых ранніх надпісаў у Вадзі-Хамамат распавядае пра экспедыцыю, арганізаваную фараонам Пепі I (2321—2287 гады да н.э.), каб здабыць каштоўны камень для ўпрыгажэння яго піраміды ў Сакары. У надпісе пералічаны імёны архітэктара, брыгадзіраў, скульптараў, пісцоў, скарбнікаў і капітанаў суднаў, якія ўдзельнічалі ў экспедыцыі.
Гл. таксама Турынская папірусная карта Demotic Graffiti from the Wadi Hammamat (English)
Спасылкі
Катэгорыя:Геаграфія Старажытнага Егіпта Катэгорыя:Археалагічныя аб’екты ў Егіпце