Пятры́шкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Пятрышкі.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Анусінскі сельсавет у складзе Заслаўскага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Анусіна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Заслаўскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Заслаўскім раёне Мінскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены на станцыю Радашковічы. З 8 жніўня 1959 года сельсавет у складзе Мінскага раёна. Пасля 1968 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Пятрышкі. 19 сакавіка 1974 года сельсавет перайменаваны ў ПятрышкаўскіУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні Анусінскага і Гатовінскага сельсаветаў Мінскага раёна Мінскай вобласці № 138—VIII ад 19 сакавіка 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 9 (1419).. 9 жніўня 1979 года да сельсавета далучана частка скасаванага Заслаўскага сельсавета (9 населеных пунктаў: Варашылы, Вязанка, Гуры, Дзічкі, Захарычы, Кіршы, Меткава, Чарняўшчына, Шубнікі)Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 9 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).. 28 снежня 2007 года скасавана вёска ХмелеўкаПералік найменняў геаграфічных аб’ектаў, спыніўшых сваё існаванне за 2006—2008 гг. (далучана да Заслаўя). 28 мая 2013 года ў склад сельсавета з Рагаўскога сельсавета перададзены вёскі Ермакі і КісяліРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (20 населеных пунктаў) — 3260 чалавек, з іх 90,4 % — беларусы, 6,4 % — рускія, 2,0 % — украінцы, 0,6 % — палякіЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (22 населеныя пункты) — 4227 чалавек.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Заслаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе