Сі́па — рака ў Зэльвенскім і Мастоўскім раёнах Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Шчара (басейн Нёмана).
Назва Назва Сіпа мае балцка-яцвяжскае паходжанне.
Заходнябалцкім мовам (прускай і яцвяжскай) уласцівы пераход š, ž > s, z.
На гэтай падставе да яцвяжскіх таксама залучаюцца назвы Свіцязь, Зэльва, *Zeita (> Zietela > Дзятлава), бо ва ўсходнябалцкім літоўскім афармленні яны мелі б выгляд Švit-, Želv-, Žiet-. Апошнія два, апроч таго, у непасрэднай блізіні да Сіпы.
Гідраграфія Даўжыня ракі 26 км. Плошча вадазбору 147 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 ‰. Пачынаецца каля вёскі Грабава Зэльвенскага раёна, цячэ праз возера Азяранскае, упадае ў Шчару на паўночны захад ад вёскі Пясчанка Мастоўскага раёна. Рэчышча на працягу 9 км каналізаванае: ад вёскі Букштава да вёскі Малыя Азёркі (3 км) і ад пункта за 1,4 км ніжэй возера Азяранскае да вёскі Баяры (6 км). Пойма да возера амаль на ўсім працягу забалочаная.
Крыніцы
Літаратура
Ліст карты N-35-86. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1982 год. Ліст карты N-35-98. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1985 год.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Гродненской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Зэльвенскага раёна Катэгорыя:Рэкі Мастоўскага раёна Катэгорыя:Прытокі Шчары