Ладажскія шхеры () — архіпелаг у Ладажскім возеры, на тэрыторыі якога створаны аднайменны нацыянальны парк. Агульная плошча — больш за 120 тысяч гектараў.

Назва «шхеры» прыйшла з нарвежскай мовы і перакладаецца як «скала ў моры». Больш за 650 такіх скалістых астраўкоў знаходзяцца пад аховай дзяржавы. Сярод іх ёсць і даволі вялікія астравы, дзе працягваюць жыць людзі, а іншыя ледзь бачныя з-пад вадыНацыянальны парк «Ладажскія шхеры».

Найбольш буйныя астравы Ладажскіх шхераў — Кільпала, Кухка, Соралансаары, Лаўватсаары, Пуўтсаары, Рыеккалансаары.

Галерэя

Крыніцы

Спасылкі

Сайт нацпарка «Ладажскія шхеры»

Катэгорыя:Архіпелагі Катэгорыя:Геаграфія Карэліі Катэгорыя:Ладажскае возера