Гор, ці Xор () — у старажытнаегіпецкай міфалогіі бог сонца і неба, сын Асірыса і Ісіды.
Уяўлялі Гора ў выглядзе сокала (ці чалавека з галавой сокала) або крылатага сонечнага дыска. Першапачаткова Гора шанавалі як драпежнага бога палявання, пазней — як апекуна ўлады фараона, які лічыўся зямным увасабленнем Гора. Пасля перамогі над богам цемры Сетам Гор стаў уладаром Сусвету.
Літаратура
Катэгорыя:Старажытнаегіпецкія багі Катэгорыя:Багі неба і надвор’я Катэгорыя:Багі паводле алфавіта Катэгорыя:Фараоны дынастыі багоў