Назвы дзён тыдня з рымскага перыяду былі з аднаго боку звязаны з назвамі сямі планет класічнай астраноміі, а з другога боку першым днём тыдня лічылася нядзеля. Абедзве гэтыя сістэмы былі прыняты ў многіх мовах, за некаторымі выключэннямі, у сілу шэрагу рэлігійных і свецкіх падстаў.
Сувязь назваў дзён тыдня з планетамі
Гісторыя
Парадак дзён тыдня можна атрымаць «геаметрычна» па вострай гэптаграме ў выглядзе сяміконцай зоркі памеру {7/3} (паколькі параўнанне па модулі лікаў 24 і 7 роўнае 3, то бок 24 mod 7 = 3). Свяцілы змешчаны ў пунктах гептаграмы ў той паслядоўнасці, якая вызначана з часоў Пталамея і стоікаў. Праходзячы па маршрутнай ліні ад адной планеты да наступнай, можна атрымаць парадак дзён тыдня.
Паміж I і III стагоддзямі Рымская імперыя паступова замяняе васьмідзённы рымскі базарны цыкл на сямідзённы тыдзень. Тлумачэнне астралагічнага парадку дзён тыдня далі Веттый Валента і Дыон Кассій (Джеффры Чосэр даў аналагічнае тлумачэнне ў сваім Трактаце аб астралябіі). Паводле звестак гэтых аўтараў, прыняты парадак з’яўляецца адным з прынцыпаў астралогіі. Згодна яму, нябесныя целы паслядоўна адзін за адным главенствуюць на працягу адной гадзіны, і так адбываецца на працягу сутак. Паводле сістэмы Пталемея нябесныя целы змешчаны ў наступным парадку (паводле памяньшэння адлегласці да Зямлі): Сатурн, Юпітэр, Марс, Сонца, Венера, Меркурый, Месяц. Гэты парадак упершыню быў вызначаны яшчэ грэчаскімі стоікамі.
У астралогіі не толькі дні тыдня, але і кожная гадзіна сутак кіруецца сямю свяціламі. Калі першая гадзіна сутак кіруецца Сатурнам (), то другая гадзіна кіруецца Юпітэрам (), трэцяя — Марсам (), далей Сонцам (), Венерай (), Меркурыем () і Месяцам (). Гэта паслядоўнасць планет паўтараецца кожныя сем гадзін. Адсюль вынікае, дваццаць пятая гадзіна, ці першая газіна наступнага дня, кіруецца Сонцам, а сорак дзявятая гадзіна, ці першая гадзіна пасля наступнага дня, кіруецца Месяцам. Такім чынам, калі дзень пазначаць планетай, якая кіруе першай гадзінай, то за днём Сатурна ідзе дзень Сонца, потым ідзе дзень Месяца, і гэтак далей, як паказана ніжэй.
Паводле Веттыя Валентэ, першая гадзіна дня пачынаецца на захадзе сонца, што вынікае з грэчаскай і вавілонскай дамоўленасцяў. Ён таксама сцвярджаў, што светлыя і цёмныя часы сутак кіруюцца нябеснымі целамі ў першую гадзіну кожнага гэтага перыяда сутак. Гэта пацвярджае графіці з Пампеі, на якім пазначана дата 6 лютага 60 г. як нядзеля, хоць паводле сучасных разлікаў гэты дзень з’яўляецца серадой. Такім чынам, у гэтым надпісе ўжыта тая самая дамоўленасць іменавання Валенты аб дзённым Часе. Пры гэтвм начныя іменаванні паводле Валенты адпавядаюць сучасным астралагічным разлікам, па якім імёны дней тыдня вызначаюцца кіраўніком першай гадзіны светлага часу сутак, і дзейнічаюць гэтыя імёна на наступны дзень.
Гэтыя два перакрывальныя тыдні працягвалі ўжывацца хрысціянамі Александрыі і ў IV стагоддзі, але ў абодвух іх дні тыдня наўпрост нумараваліся ад 1 да 7. Хоць імёны багоў не ўжываліся, але тыдзень, пачынаючы з серады, іменаваўся па-грэчаску тон фэон (дзень багоў). Гэту назву ўжываў пад канец IV стагоддзя складальнік пасхалій епіскап Афанасій. У табліцы пасхалій на 311—369 г. выкарыстоўвалася эфіопская рэдакцыя. Перакрывальныя тыдні да гэтай пары ўжываюцца ў эфіопскіх пасхаліях. Кожны дзень тыдня, які пачынаецца ў нядзелю, завецца «Дзень Іоанна», а кожны дзень тыдня, які пачынаецца ў сераду, завеццы «тэнтыон», то бок простая транскрыпцыя грэчаскага тон фэон.
Гадзіна:123456789101112131415161718192021222324 Зорны аб’ект → Дзень Дзень 1 Сатурн → Субота Дзень 2 Сонца → Нядзеля Дзень 3 Месяц → Панядзелак Дзень 4 Марс → Аўторак Дзень 5 Меркурый → Серада Дзень 6 Юпітэр → Чацвер Дзень 7 Венера → Пятніца
Грэка-рымская традыцыя Самае ранняе сведчанне сямідзённага тыдня, звязанае з нябеснымі свяціламі, вядома паводле астролага Веттыю Валентэ, які напісаў аб ім каля 170 г. у сваёй працы Anthologiarum. Паслядоўнасць у яго была наступнай: Сонца, Месяц, Арэс, Гермес, Зэўс, Афрадыта і Кронас. Падабенства Кронаса з Хронасам было адзначана яшчэ Пталемеем. З Грэцыі планетарныя імёны дзён тыдня прыйшлі да рымлян, а з латынню трапілі ў іншыя мовы паўднёвай і заходняй Еўропы. Пазней яны перайшлі таксама ў іншыя мовы, знаходзячыся пад іхным уплывам.
Дзень:(гл. Заўвагі) ПанядзелакСэлена АўторакМарс СерадаМеркурый ЧацверЮпітер ПятніцаВенера СуботаСатурн НядзеляСол Старагрэчаскі ημέρα Σελήνης хемера Сэленэс ημέρα Άρεως хемера Арэос ημέρα Ερμου хемера Хермоу ημέρα Διός хемера Дыос ημέρα Αφροδίτης хемера Афродытэс ημέρα Κρόνου хемера Кроноу ημέρα Ηλίου хемера Хеліоу Латынь dies Lunae dies Martis dies Mercurĭi dies Jovis dies Venĕris dies Saturni dies Solis Італьянская lunedì martedì mercoledì giovedì venerdì sabato domenica Іспанская lunes martes miércoles jueves viernes sábado domingo Румынская luni marți miercuri joi vineri sâmbătă duminică Французская lundi mardi mercredi jeudi vendredi samedi dimanche Галісійская luns martes mércores xoves venres sábado domingo Каталанская dilluns dimarts dimecres dijous divendres dissabte diumenge Фрыульская lunis martars miercus joibe vinars sabide domenie Інтэрлінгва Lunedi Martedi Mercuridi Jovedi Venerdi Sabbato Dominica Ідо Lundio Mardio Merkurdio Jovdio Venerdio Saturdio Sundio Эсперанто lundo mardo merkredo ĵaŭdo vendredo sabato dimanĉo Уропі Lundia Mardia Mididia Zusdia Wendia Sabadia Soldia Ірландская An LuanDé Luain An MháirtDé Máirt An Chéadaoin Dé Céadaoin An Déardaoin Déardaoin An Aoine Dé hAoine An SatharnDé Sathairn An Domhnach Dé Domhnaigh Гэльская Di-Luain Di-Màirt Di-Ciadain Di-Ardaoin Di-Haoine Di-Sàthairne Di-Dòmhnaich Валійская dydd Llun dydd Mawrth dydd Mercher dydd Iau dydd Gwener dydd Sadwrn dydd Sul Корнская Dy Lun Dy Meurth Dy Mergher Dy Yow Dy Gwener Dy Sadorn Dy Sul Брэтонская Di’lun Di’meurzh Di’merc’her Di’riaou Di’gwener Di’sadorn Di’sul Мэнская Jelune Jemayrt Jecrean Jerdrein Jeheiney Jesarn Jedoonee Албанская E hënë E martë E mërkurë E enjte E premte E shtunë E diel Тагальская Lunes Martes Miyerkules Huwebes Biyernes Sabado Linggo
Саксонскія багі Германцы адаптавалі сістэму, прынесеную рымлянамі, але прыўкрасілі яе сваімі багамі замест рымскіх згодна так званай адпаведнасці рымскіх і грэчаскіх багоў. Багі, якім пакланяліся саксоны, былі даволі шматлікія, аднак тыя, ад якіх атрымалі назвы дні тыдня, былі галоўнымі аб’ектамі іх культу:
Нядзеля (Сол): Стараанглійскае Sunnandæg (вымаўляецца [sun.nan.dæg] ці [sun.nan.dæj) значыць «дзень Сонца», названага ў гонар старарымскага Сол — бог сонца у старарымскай рэлігіі. Гэты ідал, які ўяўляў дзённае свяціла, быў галоўным богам. Ён выяўляўся ў выглядзе мужчыны, які трымае ў выцягнутых руках палаючы круг. Спачатку ён асацыяваўся з Янусам і толькі ў позняй Рымскай імперыі з’яўляецца як незалежны бог сонца, Sol Invictus. У знак асаблівага пакланення перад гэтым боствам, роднасным германскаму Совіла і грэчаскаму Геліясу, старажытныя саксонцы прысвяцілія яму першы дзень тыдня, які яны называлі «Сан’з дэг». Англійская мова, падобна большасці германскіх моў, захоўваюць арыгінальныя паганскія сонечныя асацыацыі гэтага дня. Адсюль і паходзіць сучаснае SundayОлівер Голдсміт История Англии — Париж, Европейская библиотека Будри — 1849 — Перевод Ф. А. Силонова — Вводная глава «Краткий очерк саксонских богов». У многіх іншых еўрапейскіх мовах, уключаючы раманскія мовы, гэта назва змянілася на эквівалентнае «дзень Госпада» (аснаванае на царкоўнай лацінскай фразе Dies Dominica). Для параўнання: у іспанскай і партугальскай Domingo, у французскай Dimanche, у румынскай Duminică, і ў італьянскай Domenica. У сучаснай англійскай ужываюцца такія выразы, звязаныя з гэтым днем: Sunday’s child — дзіця, што нарадзілася ў нядзелю альбо ў пераносным значэнні — чалавек, якому шанцуе; When two Sundays come/meet together — «калі сустрэнуцца дзве нядзелі», то бок «ніколі»; Sunday face — двудушны чалавек ці чалавек, які крывадушнічае. Панядзелак (Мані): Стараанглійскае Mōnandæg (вымаўляецца [mon.nan.dæg] ці [mon.nan.dæj') значыць «дзень Месяца». У паўночнагерманскай міфалогіі Месяц персаніфікуецца як багіня Мані. Гэтая багіня выяўлялася апранутай у кароткую сукенку з каптурам, у якога былі доўгія вушы. Яна лічылася наступнай па старшынству і ўшаноўвалася ў другі дзень тыдня, зваўшыся «Мун’з дэг». Адсюль сучаснае Monday. У сучаснай англійскай ужываюцца наступныя выразы, звязаныя з гэтым днем: Black Monday — першы панядзелак пасля адпачынку ці канікул; Fat Monday — панядзелак перад Вялікім постам; Monday feeling — пасля нядзелі нежаданне брацца за працу. Аўторак (Т’юско): Стараанглійскае Tiwesdæg (вымаўляецца [ti.wes.dæg] ці [ti.wes.dæj] значыць «дзень Т’юско». Т’юско спачатку ўшаноўваўся як бацька і першы прадстаўнік теўтонскай расы, аднак потым яму сталі пакланяцца как сыну Зямлі. На выявах гэта — паважны мудрэц са скіпетрам у правай руцэ, апранутый у скуру жывёлы. У саксонцаў яму быў прысвечаны трэці дзень тыдня, званы спачатку «Т’юско’з дэг», што ў сучаснай англійскай мове трансфармавалася ў Tuesday. Серада (Одзін): Стараанглійскае Wōdnesdæg (вымаўляецца [woːd.nes.dæg] ці [woːd.nes.dæj) значыць «дзень Вотана», (пазней вядомага сярод германскіх народаў як Одзін), а таксама вядомага бога англа-саксаў (і іншых германскіх народаў) у Англіі прыкладна да сёмага стагоддзя. Вотан ці Одзін, быў найвышэйшым боствам у паўночных нацый. Гэты герой паводле легенд прыбыў аднекуль з усходу, але невядома, з якой краіны і калі дакладна. Яго подзвігі складаюць большую частку міфалагічных паданняў старажытных народаў і перабольшаны настолькі, што знаходзяцца за межамі магчымага. Ен выяўляецца высокім, худым старым у чорным плашчы. Гэты персанаж прославіўся вынаходніцтвам рунічнага алфавіту, што праводзіць прамую паралель з богам-заступнікам пісьменнасці і размовы — Меркурыям. Паводле легенды Вотан дзеля ведаў ахвяраваў адным вокам. У гонар гэтага боства называлі чацвёрты дзень тыдня, які зваўся «Воўден’з дэг», што ў сучасным вымаўленні Wednesday. У славянскіх Середа, Серада, Среда, Środa, Středa і інш., а таксама германскай Mittwoch і фінскай Keskeviikko закладзена ідэя сярэдіны тыдня. У сучаснай англійскай мове ўжываецца наступны выраз, звязаны з гэтым днем: Holy Wednesday, Spy Wednesday — Святы Тыдзень. Чацвер (Тор): Стараанглійскае Þūnresdæg (вымаўляецца [θuːn.res.dæg] ці [θuːn.res.dæj]) значыць «дзень Тунора». Тунор у сучаснай англійскай мове больш вядомы як Тор, бог грому ў германскім паганстве. Тор — старэйшы і самы адважны сын Одзіна і Фрыгі. У саксонцаў і ў датчан ён шанаваўся больш за ўсіх пасля его бацькоў. Ён выяўляўся седзячы на троне з залатой каронай на галове, упрыгожанай кальцом з дванаццаці бліскучых зорак, і са скіпетрам у правай руцэ. Яму прысвечаны пяты дзень тыдня, пад назвай «Тор’з дэг», У сучаснай англійскай Thursday. У англійскай мове ўжываюцца наступныя выразы, звязаныя з гэтым днём: Holy Thursday — Вялікі Чацвер. Пятніца (Фрэя): Стараанглійскае Frigedæg (вымаўляецца [fri.je.dæg] ці [fri.je.dæj]) значыць «дзень Фрыгі» ці Фрэйі. Фрыга ці Фрэя, жонка Одзіна, якая шанавалася больш усіх пасля Одзіна у саксонскіх, датскіх і іншых язычнікаў поўначы. Фрыга выяўлялася з мечам у правай руцэ і лукам у левай. У самыя старыя часы яна звалася таксама Гертай і лічылася багіняй Зямлі. Ёй быў прысвечаны шосты дзень тыдня, званы ў саксонцаў «Фрыга’з дэг», што адпавядае сучаснаму Friday. Скандынаўская назва планеты Венера была Friggjarstjarna ці «зорка Фрыгі». Дзеля параўнання: у французскай Vendredi, у іспанскай Viernes, в румынском Vineri і ў італьянскай Venerdì. У сучаснай англійскай ужываюцца такія выразы, звязаныя з гэтым днём: Man Friday — адданы служка; Girl Friday — юная дзяўчына, якая некаму прыслужвае; Friday face — «кіслы» выраз твару.