Юрай (Юр'я, Юрыла, Ярыла) — фальклорна-міфалагічны вобраз, ахоўнік вясны, сонца, цеплыні, урадлівасці і дзікай і свойская жывёлы. Імя хрысціянскага святога Георгія (Ягорыя, Юрыя) напластавалася на постаць язычніцкага бога Ярылы. Меркавана Юрай пераняў і некаторыя функцыі Вялеса — апекуна жывёл і нават гаспадара зімы («зімовы Юрай»). Уяўляўся прыгожым юнаком на кані.
Варыянты імя Першапачатковае імя бога — Ярыла — перацярпела складаны сімбіёз з хрысціянскім імем Георгій. Народныя перакручванні апошняга (Ягорый, нават Грыгорый) у спалучэнні далі імя Юрай (Юр'я і нават Юрыла). У замовах носіць імя Юрый-Ягорый ці Юрый-Грыгорый.
Юрай як ахоўнік вясны і ўраджаю У веснавых і юраўскіх песнях Юрай з'яўляецца ў наступных сюжэтных тыпах:
Песня заклікае Юрая (ці Юр'еву матку) ўзяць залатыя ключы, адамкнуць вясну і пусціць яе ў свет (альбо адамкнуць зямлю і выпусціць расу ці траву)Юраўскія песні. Назву «ключыкі» ў народзе насіла кветка — залаціста-жоўтая прымула, першацвет высокі, якая контурам нагадвала звязку ключоў. Адна з самых ранніх кветак, яна лічылася «адмыкальнікам вясны» — тымі самымі ключыкамі Юрая-ЯрылыБеларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік / С. Санько [і інш.]; склад. І. Клімковіч. — 2-ое выданне, дапоўненае. — Мінск: Беларусь, 2006. — 500 с.: іл..
«Юр'я! Падай ключы, Юр'я! Юр'я! Нашто ключы? Юр'я! Юр'я! Зямлю адмыкаць. Юр'я! Юр'я! Нашто адмыкаць? Юр'я! Юр'я! Расу пушчаць. Юр'я! Юр'я! Нашто раса? Юр'я! Юр'я! Для каровак. Юр'я!».
Хлопец ці гурток дзяўчат сустракае Юрая ў дарозе, ён расказвае аб тым, як ездзіў па палях, сачыў за ўраджаем, і што хлебарод будзе багаты.
Юрай ходзіць па полі і моліць Бога, каб жыта добра радзіла, каб ліхатраўе было пабіта, каб Бог даў залатыя ключы адамкнуць зямлю.
Юр'ева матка просіць сына ўзяць ключы, адчыніць зямлю, выпусціць расу, каб было цёплае лета і буйнае жыта.
Песня заклікае Юр'я і Міколу абыйсці і даглядзець ўсё жыта, каб тое саспела.
Юр'еў конь, разгуляўшыся, разбівае камень ці арэх. Магчыма, у гэтым сюжэце прасочваюцца касмаганічныя матывы.
У Валачобных песнях пашыраны такі сюжэт: Бог збірае ўсіх святых на свята, але няма Юрая. Па яго выпраўляецца святы Ілля, але Юрай прыязджае сам, а на пытанне, дзе быў, адказвае, што даглядаў палі: цяпер дзе гара — там жыта капа, дзе лужок — там сена стажокВыд.: Паэзія беларускага земляробчага календара / Укладанне, сістэматызацыя тэкстаў, уступны артыкул і каментарыі А. С. Ліса. Мн., 1992. .
Як змагар з цмокам У некаторых народных баладах і паданнях перамагае цмока — фактычна многія сюжэты паўтараюць гісторыю хрысціянскага правобраза Юрая — святога Георгія.
Як ахоўнік жывёл У народзе Юрай лічыўся гаспадаром над хатнімі і дзікімі звярамі. Вясной (канец красавіка — пачатак мая, калі святкавалі веснавы дзень Юр'я) актыўнасць ваўкоў зніжалася, але зімой (пачатак снежня, на «зімовага Юрая») яны зноў збіраліся ў стаі і рабіліся небяспечнымі для свойскай жывёлы і людзей. Людзі тлумачылі гэта тым, что вясной Юрай ездзіць на белым кані і замыкае ваўкам пашчы, а ў пачатку зімы ён вяртаў ваўкам свабоду. «Асенні Юрай адмыкае раты ваўкам, такім чынам, з гэтага дня крыважэрныя ваўкі пачынаюць хадзіць табунамі і нападаць на скаціну»Радзіма мая — Беларусь. 9 СНЕЖНЯ — ЗІМОВЫ ЮРАЙ.. З Юр'ем звязваўся першы выпас свойскай жывёлы. Калі першы раз выганялі кароў (6 мая, гэты дзень зваўся Галодны Юрай), на полі сцялілі хусту, клалі на яе хлеб з соллю і прасілі Юрая: «На табе, святы Юрый, хлеб-соль, пасі нашу скацінку». У замовах Юрая заклікалі даглядаць кароў, ездзіць на кані і «засякаць» жалезным мячом языкі ведзьмам, каб тыя не псавалі скаціну, «зажаць» пашчы дзікім драпежнікам і г.д. Таксама прасілі пасці коней і адганяць ад іх хлеўніка і цмока. У замовах жа ўжываецца словазлучэнне «юраўскія росы»Хрэстаматыя: вучэбны дапаможнік па раздзеле «Замовы» для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01"Беларуская філалогія" / уклад., сістэм. тэкстаў, уступ. арт. С. А. Вяргеенка; Мін-ва адукацыі РБ, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны. — Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2010. — 66 с..
Юрай у прыказках і прымаўках «Да Юр'я хлеба і ў дурня»В. Палешына, запісана Н. А. Канінай. «Юры з мостам, Мікола з цвіком» (пра зімовага Юр'я, пасля якога адразу ішло свята Міколы). «Чакай Юр'ева дня, калі рак свісне». «Да Юр'я сена павінна быць і ў дурня». «Два Юр'я, абое дурня — адзін галодны, а другі халодны»В. Гарысты Веткаўскага р- на («халодны» — зімовы Юр'еў дзень, «галодны» — веснавы, калі заставалася мала хлеба).
Гл. таксама Юрый Змеяборац Вясенні Юрай Асенні Юрай
Спасылкі Юраўскія песні
Катэгорыя:Міфалогія Катэгорыя:Беларуская міфалогія Катэгорыя:Народная Біблія