Палац Агінскіх, Гродна — страчаны будынак у Гродне, які знаходзіўся на вуліцы Дзям’янаўскай і належаў князям Агінскім. Быў знішчаны ў гады Другой сусветнай вайны.

Гісторыя У самым канцы XVIII стагоддзя архітэктар Караль Шыльдхаўз пабудаваў для князёў Агінскіх палац у Гродне на вуліцы Дзям’янаўскайПрацэсы ўрбанізацыі ў Беларусі: ХІХ — пачатак ХХІ ст. Łoza, Stanisław. Architekci i budowniczowie w Polsce / S. Łoza. — Warszawa, 1954. — S. 270..

У гады Другой сусветнай вайны палац быў цалкам разбураны.

Архітэктура

Паводле інвентара 1803 года, палац быў «на высокім падмурку, драўляны», г. зн. першы паверх быў мураваны, а другі — драўляныВиртуальная экскурсия по Гродно: улица Свердлова . У першым паверсе знаходзіліся каморы і парадная лесвіца. На другім паверсе былі залы, жылыя пакоі і кухні.

На захаваных фотаздымках пачатку ХХ стагоддзя відаць, што палац каменны. Гэта быў будынак у стылі класіцызму, двухпавярховы, прамавугольны ў плане, з рызалітамі ў цэнтры галоўнага і дваровага фасадаў і алькежамі па кутах. Рызаліт на галоўным фасадзе завяршаўся атыкам, галоўны ўваход быў аформлены стылізаваным порцікам. Асноўны аб’ём будынка быў накрыты высокім чатырохсхільным чарапічным дахам. Галоўны фасад палаца выходзіў на Сянны рынак. Сёння гэта сквер за гасцініцай «Нёман».

Літаратура Квитницкая Е. Д. Особенности жилых домов периода классицизма в Белоруссии // Национальное своеобразие зодчества народов СССР. — М., 1979

Катэгорыя:Славутасці Гродна Катэгорыя:Гісторыя Гродна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм Катэгорыя:Палацы Беларусі Катэгорыя:Агінскія