Валерый Рыгоравіч Слюнчанка (, Старадуб, Бранская вобласць — , Мінск) — беларускі архітэктар, рэстаўратар, мастак.

Біяграфія Нарадзіўся на Браншчыне ў сям’і рускага і беларускі, ураджэнкі Плешчаніц. Неўзабаве бацькі пераехалі жыць у Плешчаніцы, дзе дзяцінствам і жыў Валерый.

У 1964 годзе скончыў сярэднюю школу і паступіў вучыцца на архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута. Адным з выкладчыкаў, якія аказалі вялікі ўплыў на фарміраванне творчай асобы будучага архітэктара, быў Алег Хадыка, выдатны беларускі мастацтвазнаўца і рэстаўратар. Ад бацькі Валерыю таксама перадалася сувязь з рускай культурнай традыцыяй. У 1968 годзе два студэнцкія праекты Слюнчанкі — «Павуцінне» і «Эскімос» — былі паказаны на семінары маладых работнікаў мастацтва на возеры Свіцязь. Зацікаўленасць яго праектамі выказаў нават пісьменнік Уладзімір Караткевіч.

У 1971 годзе Валерый Слюнчанка паспяхова абараніў дыпломны праект. Фрагменты гэтай працы былі апублікаваны ў часопісе «Строительство и архитектура Белоруссии» (№ 4, 1971), у артыкуле «Новый отряд зодчих Белоруссии». У 1972 годзе на Усесаюзным аглядзе дыпломных работ выпускнікоў архітэктурных ВНУ гэты праект Слюнчанкі быў узнагароджаны дыпломам 1-й ступені Саюза архітэктараў СССР.

У жніўні 1971 года атрымаў пасаду архітэктара ў Спецыяльных навукова-рэстаўрацыйных вытворчых майстэрнях Міністэрства культуры БССР.

Сям’я У 1974 годзе Валерый Слюнчанка ўзяў шлюб з Валянцінай — таксама архітэктарам, з якой разам працаваў. У 1974 годзе ў іх нарадзіўся сын Антон, які таксама стаў мастакомИдеи реставратора Валерия Слюнченко актуальны по сей день.

Творчасць

З 1974 года Валерый займаў пасаду начальніка архітэктурна-рэстаўрацыйнага аддзела Навукова-даследчага праектнага бюро вытворчага аб’яднання «Белрэстаўрацыя». У гэты перыяд былі створаны яго асноўныя работы ў галіне рэстаўрацыі культурнай спадчыны Беларусі. Сярод архітэктурных помнікаў, якія былі адрэстаўраваны пад кіраўніцтвам Валерыя Слюнчанкі:

Сафійскі сабор, ПолацкНародная воля. Дзікунства Пятра I у Сафійскім саборы. Богаяўленскі сабор, Полацк Крыжаўзвіжанская і Спаса-Праабражэнская царква, Полацк Барысаглебская (Каложская) царква, Гродна Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар кармелітаў, Мсціслаў Сядзібна-паркавы комплекс Багушэвічаў, Кушляны

Валерый Слюнчанка выдатна працаваў і з матэрыялам традыцыйнага народнага дойлідства. З’яўляўся аўтарам адметных праектаў прыдарожных знакаў у Вязынцы і Мікалаеўшчыне, зробленых у 1982 годзе да 100-годдзя Янкі Купалы і Якуба Коласа.

У канцы 1980-х гадоў Слюнчанка спраектаваў будынак хрысцільні на Вайсковых могілках у Мінску.

У 1979 годзе Валерый Слюнчанка быў прыняты ў Саюз архітэктараў СССР.

Актыўна прымаў удзел у дзейнасці Таварыства аховы помнікаў, займаўся папулярызацыяй культурнай спадчыны, выступаў з публічнымі лекцыямі, друкаваўся ў рэспубліканскіх перыядычных выданнях. У 1980-х напісаў некалькі выдатных гістарычна-архітэктурных нарысаў, прысвечаных помнікам беларускай архітэктуры — полацкім Сафійскаму сабору і Спасаўскай царкве, гарадзенскай Каложскай царкве, барокавым фрэскам Мсціслава.

Адначасова з архітэктурна-рэстаўратарскай дзейнасцю займаўся жывапісам і графікай. Пад уплывам мастака Вячаслава Дубінкі захапіўся традыцыйным беларускім мастацтвам выцінанкі. Калекцыя выцінанак Валерыя Слюнчанкі захоўваецца ў гарадзенскім Музеі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Быў адораным літаратарам і музычным выканаўцам. Спяваў народныя песні і гарадскія рамансы на шасці мовах. Бліскуча ведаў паэтычную творчасць Буніна, Блока, Мандэльштама, музычную Булата Акуджавы. Пры жыцці Валерыя быў апублікаваны толькі адзін зборнік яго паэзіі.

У другой палове 1980-х гадоў з-за стану здароўя Валерый Слюнчанка быў вымушаны перайсці на пасаду галоўнага спецыяліста тэхнічнага аддзела Беларускага рэстаўрацыйна-праектнага інстытута. У лютым 1987 года перанёс аперацыю на сэрцы ў Літве. Пайшоў з жыцця 21 чэрвеня 1992 года. Пахаваны на могілках у вёсцы Слабада Плешчаніцкага раёна, побач з бацькам.

Узнагароды 1972 — дыплом 1-й ступені Саюза архітэктараў СССР на Усесаюзным аглядзе дыпломных работ выпускнікоў архітэктурных ВНУ 1989 — прэмія Беларускага савета прафсаюзаў у галіне архітэктуры за праект рэстаўрацыі полацкага Сафійскага сабора і навуковае кіраўніцтва рэалізацыяй праекта

Спіс асноўных праектаў

Праект рэстаўрацыі і прыстасавання Сафійскага сабора ў Полацку Праект рэстаўрацыі і прыстасавання Богаяўленскага сабора ў Полацку Праект рэстаўрацыі і прыстасавання Крыжаўзвіжанскай царквы ў Полацку Праект рэстаўрацыі і прыстасавання Еўфрасіннеўскай (цёплай) царквы ў Полацку Праект рэстаўрацыі і прыстасавання кармеліцкага касцёла ў Мсціславе Праект рэгенерацыі гістарычнага цэнтра Полацка Праект рэстаўрацыі касцёла святога Станіслава ў Магілёве Праект рэстаўрацыі мемарыяльнай капліцы ў вёсцы Лясная Слаўгарадскага раёна Праект рэстаўрацыі сядзібы Францішка Багушэвіча ў вёсцы Кушляны Смаргонскага раёна Праект рэстаўрацыі і прыстасавання Барысаглебскай (Каложскай) царквы ў Гродна Праект хрысцільні для царквы святога Аляксандра Неўскага ў Мінску Праект рэстаўрацыі і прыстасавання гандлёвых радоў у Магілёве Праект кансервацыі Ніжняй царквы ў гродзенскім Старым замку Праект аднаўлення Магілёўскай ратушы Праект рэстаўрацыі і прыстасавання дома № 4 па вуліцы Свярдлова ў Менску пад Музей гісторыі беларускага кіно Праекты прыдарожных знакаў да 100-годдзя Янкі Купалы і Якуба Коласа ў Вязынцы і Мікалаеўшчыне

Спіс асноўных публікацый Народны пясняр у Ляўках // ЛіМ. 1980. 2 мая Храм-птушка // ЛіМ. 1981. 18 верасня Роднае для нас імя // Маладосць. 1981. № 9 Регенерация исторического центра Могилева (в соавт. с М. Федоровой) // Строительство и архитектура Белоруссии. 1982. № 3 Дзве Сафіі (у суаўтарстве з А. Трусавым) // ЛіМ. 1982. 28 мая Новая жизнь архитектурных памятников Полоцка // Строительство и архитектура Белоруссии. 1984. № 2 Полоцкий Софийский собор. Минск, 1987. Архитектурные памятники Полоцка. Минск, 1988 Главная площадь Полоцка //Строительство и архитектура Белоруссии. 1990. № 1 Барысаглебская (Каложская) царква ў Гродне. Мінск, 1992

Памяць Да 70-годдзя з дня нараджэння Валерыя Слюнчанкі яго сябры і калегі: Уладзімір Арлоў, Вадзім Гліннік, Аляксандр Канаваленка, Вольга Кукуня, Юрась Маліноўскі, Алена Мартынава, Уладзімір Ракіцкі, Ігар Раханскі, Валянціна Слюнчанка, Сяргей Тарасаў, Маргарыта Цёрушкіна, Яўгенія Ханіна падрыхтавалі і выдалі кнігу «Валерый Слюнчанка. Ляцеў з аблокамі я побач». Укладанне Валянціны Слюнчанка, Уладзіміра Арлова і Вадзіма Глінніка. Прадмова Вадзіма Глінніка. У кнізе ўпершыню змешчаны артыкул Валерыя Слюнчанкі «Фрэскі Мсціслава»<ref>Да 70-годдзя Валерыя Слюнчанкі // Наша Слова № 33 (1236).</ref>.

Літаратура Слюнчанка, Валерый Рыгоравіч''. Барысаглебская (Каложская) царква ў Гродне: Гісторыка­архітэктурны нарыс.­ Мн.: Полымя, 1992. ­ 63 с. ­ (Помнікі беларускага дойлідства).

Спасылкі Плешчаніцы.by. Пра Валерыя Слюнчанка ў раённай газэце «Родны край». Плешчаніцы.by. Валерый Слюнчанка. Малюнкі, эскізы, выцінанкі. Плешчаніцы.by. Валерый Слюнчанка. Сустрэча-успамін. Плешчаніцы.by. Галіна Полсычава, Валянціна Слюнчанка. Матэрыялы аб Валерыі Слюнчанке. Музей гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора.

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Рэстаўратары Беларусі Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя