Мі́зерышкі — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Друйка, за 8 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Браслаў, за 0,9 км на захад ад вёскі Майшулі.
Плошча паверхні 0,12 (0,13Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2.) км². Даўжыня 0,55 (0,56) км, найбольшая шырыня 0,3 (0,33) км, даўжыня берагавой лініі 1,47 (1,6) км. Плошча вадазбору 1 км². Аб'ём вады ў возеры 0,24 млн м³. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 7 м, спадзістыя. Берагі пераважна нізкія і забалочаныя. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно возера ілістае. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй 50—100 м. У паўночнай частцы выцякае ручай, злучаючы Мізерышкі з возерам Рака.
У возеры водзяцца акунь, шчупак звычайны, плотка, лінь і іншыя віды рыб.
Літаратура
Спасылкі Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2.
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна