«Белыя Росы. Вяртанне» () — беларускі мастацкі фільм, зняты на кінастудыі «Беларусьфільм». Прэм’ера ў Беларусі адбылася 13 кастрычніка.

Сюжэт Андрэй Ходас (Юозас Будрайціс) вяртаецца з горада ў родныя мясціны. Два бізнесмены намерваюцца выкупіць маляўнічы куток для новага будаўніцтва і намагаюцца высяліць Андрэя і іншых нешматлікіх насельнікаў вёскі. Ратуючы родную зямельку, Андрэй дапамагае развязаць праблемы, што здаваліся невырашальнымі.

У ролях Юозас Будрайціс — Андрэй Ходас Павел Харланчук — Бодзя Сяргей Жбанкоў — Русачэнка Ганна Палупанава — Галюня Андрэй Мярзлікін — Іван Віктар Манаеў — Струк Юлія Смірнова — Ганна Вячаслаў Разбягаеў Яўгенія Жуковіч — Паліна Жорж Дэўдарыяні — нямецкі інвестар Мікалай Карачанцаў — Васіль Ходас

Цікавыя факты У фільме паўдзельнічалі Ірына Ягорава-Каўрыга і Мікалай Карачанцаў, якія здымаліся і ў першай частцы. Адметна, што гэта першая роля Карачанцава пасля амаль дзесяцігадовага перапынку ў яго творчасці, звязанай з аднаўленнем акцёра пасля сур’ёзнай аўтамабільнай аварыі«Когда Караченцов произнес: „Это я, Маруся. Я пришел“, группа плакала», у якую ён трапіў у лютым 2005 года.

Катэгорыя:Кінакамедыі Беларусі Катэгорыя:Фільмы Беларусі 2014 года